Ігар Віктаравіч Петрышэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ігар Віктаравіч Петрышэнка
Ігар Віктаравіч Петрышэнка
Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
з 18 жніўня 2018
Прэм’ер-міністр: Сяргей Румас
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Васіль Жарко
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
10 верасня 2012 — 18 жніўня 2018
Прэм’ер-міністр: Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Андрэй Кабякоў
Пераемнік: Уладзімір Сямашка
 
Адукацыя:
Дзейнасць: дыпламат
Нараджэнне: 19 кастрычніка 1965(1965-10-19) (54 гады)

Ігар Віктаравіч Петрышэнка (19 кастрычніка 1965, вёска Неглюбка, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі дыпламат і дзяржаўны дзеяч. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі (2012—2018). З 18 жніўня 2018 года Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў з залатым медалём Вільнюскае вышэйшае каманднае вучылішча радыёэлектронікі СПА (1986 г.), з адзнакай — Ваенны Чырванасцяжны інстытут (1992 г.) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1998 г.).

У 1986—1996 гг. — Служба ва Узброеных Сілах на афіцэрскіх пасадах.

У 1996—1999 гг. — дарадца, галоўны саветнік, начальнік дагаворна-прававога ўпраўлення апарату Міністра па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў Апарату Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь, затым Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 1999—2001 гг. — начальнік упраўлення міждзяржаўнага супрацоўніцтва Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 2001 года па люты 2003 г. — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю — начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З лютага па жнівень 2003 г. — намеснік начальніка ўпраўлення Расіі і Саюзнай дзяржавы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Са жніўня 2003 па снежань 2007 г. — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. Са снежня 2007 па люты 2008 г. — начальнік упраўлення Расіі і Саюзнай дзяржавы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. З лютага 2008 г. па 2012 год — Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

18 жніўня 2018 года прызначаны на пасаду Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі