Гарнастаіўка (станцыя)
Станцыя | |
Гарнастаіўка | |
---|---|
Украінская чыгунка | |
Аддзяленне чыг. | Паўднёва-Заходняя чыгунка |
Аператар | Украінская чыгунка |
Дата адкрыцця | 1930 |
Адлегласць да ст. Навабеліцкая | 40 км |
Код у АСКЧТ | 324101 |
Код у «Экспрэс-3» | 2200038 |
Гарнастаіўка[1] — чыгуначная станцыя Паўднёва-Заходняй чыгункі. Па характары асноўнай працы з’яўляецца прамежкавай, па аб’ёме выконваемай работы аднесена да 5 класа. Размешчана на тэрыторыі Чарнігаўскай вобласці Украіны побач з пасёлкам гарадскога тыпу Дабранка і за чатыры кіламетры ад аднайменнага сяла. Кантрольна-прапускны пункт украінскай мытні Гарнастаіўка-Цяруха (Беларусь) на ўчастку Паўднёва-Заходняй чыгункі Чарнігаў — Гомель.
Паходжанне назвы
[правіць | правіць зыходнік]Хоць станцыя знаходзіцца паблізу пасёлка Дабранка, сваю назву станцыя атрымала ад назвы вёскі Гарнастаіўка, размешчанага ў 5 кіламетрах ад станцыі. Такая назва звязана з выхадам указа аб адмене аднолькавых назваў станцый (станцыя з назвай «Добрянка» ўжо была ў Пермская вобласці), і выкарыстанні альтэрнатыўных назваў[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Станцыя была адкрыта ў 1930 годзе у складзе новай чыгуначнай лініі Чарнігаў-Навабеліцкая. На станцыі ажыццяўляліся прыём і выдача багажу, продаж квіткоў на цягнікі мясцовага і далёкага накіравання, прыём і выдача грузаў павагоннымі адпраўкамі адкрытага захоўвання на месцах агульнага карыстання, прыём і выдача грузаў на пад’язных шляхах[3].
Станцыя была пабудавана ў 1916 годзе, а актыўна пачала эксплуатавацца з 1928 года[крыніца?]. Па звестках, прыведзеным начальнікам станцыі Леанідам Бортнікам, да 1941 года Гарнастаіўка падпарадкоўвалася Беларускай чыгунцы. Да Вялікай Айчыннай вайны на станцыі працавалі чыгуначная бальніца і тэлеграф і яна з’яўлялася станцыяй трэцяга класа, у пасляваенны час перайшла ў чацвёрты, а затым у пяты клас станцый[2].
У савецкі час праз станцыю штодня праходзілі 8 пар дызельных цягнікоў Гомель — Гарнастаіўка, праводзіліся актыўныя пагрузачныя работы. Пасля аб’яўлення незалежнасці Украіны, груза — і пасажыраабарот станцыі зменшыліся: яна штодня апрацоўвае два грузавыя вагоны і прадастаўляе паслугі 30-50 пасажырам[2] (бо дызельныя цягнікі якія хадзілі па маршруце Гомель — Гарнастаіўка, пачалі хадзіць толькі да станцыі Краўцоўка, якая знаходзіцца на той жа чыгуначнай лініі непадалёк ад мяжы Беларусі і Украіны).
Пасля распаду СССР і стварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў станцыя стала памежнай станцыяй Украіны, дзе пасажыры транзітных цягнікоў і грузаў, якія ідуць на Кіеў з кірункаў Санкт-Пецярбург і Мінск, праходзяць украінскі мытны кантроль[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ а б в г {{{загаловак}}}(руск.). — 2011, 9 ноября. — В. 38 (1724). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- ↑ Архангельский А. С., Архангельский В. А. Железнодорожные станции СССР: Справочник. В двух книгах. — М. : Транспорт, 1981.
Участак Гомель — Чарнігаў
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|