Нямыльня
Нямыльня | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 37 км |
Басейн | 380 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 2 км ад вёскі Глыбоцкае |
• Каардынаты | 52°02′58″ пн. ш. 31°14′43″ у. д.HGЯO |
Вусце | Сож |
• Месцазнаходжанне | за 3 км ад вёскі Карпаўка |
• Каардынаты | 52°01′28″ пн. ш. 30°56′44″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сож → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіны | |
Рэгіёны | Гомельская вобласць, Чарнігаўская вобласць |
Раёны | Гомельскі раён, Рыпкынскі раён |
Нямы́льня (у верхнім цячэнні Лубянка[1]) — рака ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі і Рыпкінскім раёне Чарнігаўскай вобласці Украіны, левы прыток ракі Сож (басейн ракі Дняпро).
Даўжыня ракі 37 км, з іх 16 км у Гомельскім раёне[2]. Плошча вадазбору 380 км². Пачынаецца за 3 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Глыбоцкае Гомельскага раёна. Упадае ў Сож за 3 км у напрамку на ўсход ад вёскі Карпаўка Лоеўскага раёна. Часткова працякае па дзяржаўнай мяжы Беларусі і Украіны[1]. Рэчышча Нямыльні часткова каналізаванае.
Асноўныя прытокі Струпаў, Быкаўка (справа, на тэрыторыі Беларусі), Аткільня (злева, на тэрыторыі Украіны)[1]. Каля вёсак Краўцоўка і Дзікалаўка (Гомельскі раён) на рацэ плаціна і сажалка (Краўцоўскае вадасховішча[3]).
Каля ракі пасёлак Паддабранка, вёскі Краўцоўка, Сямёнаўка (Беларусь), Нові Ярылавычы, Кысэліўка (Украіна).
Зноскі
- ↑ а б в Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 28. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
- ↑ Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 снежня 2014.
- ↑ Сайт Дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Архівавана 27 ліпеня 2016.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 411. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 28. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)