Перайсці да зместу

Гарошак танкалісты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарошак танкалісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vicia tenuifolia Roth, 1788

Сінонімы
Падвіды
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26358
NCBI  1042229
EOL  703233
GRIN  t:450438
IPNI  525193-1
TPL  ild-7870

Гаро́шак танкалісты[3][4] (Vicia tenuifolia) — від кветкавых раслін роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796. V. tenuifolia злева на ілюстрацыі

Шматгадовая травяністая расліна 80—200 (100—150[4]) см даўжынёй. Сцябло прамое, рабрыстае, слаба апушанае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, доўгае і складаецца з 10—12[4] (8—12[5]) пар лісточкаў. Вось ліста заканчваецца вусікам. Лісточкі размешчаны ў 2 плоскасцях, арыентаваных пад вострым вуглом адзін да аднаго, суцэльныя, гладкія, з завостранай верхавінкай, апушаныя. Кветкі з пяццю пялёсткамі, ліловага або лілова-сіняга колеру, у пазушных гронках даўжынёй 15—20[5] см. Вяночак 12—15 мм даўжынёй[6]. Кветканосы з гронкай звычайна амаль удвая даўжэй лісця. Плод — лінейна-падоўжаны струк.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў большай частцы Еўропы, у Азіі і Паўночнай Афрыцы (Алжыр, Марока)[7][6][8]. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф[9].

Расце на сухіх лугах, стэпавых схілах, у зарасніках — у лесастэпе і стэпе, на ўзлесках і палянах, камяністых россыпах, каля дарог.

Ахоўваецца на тэрыторыі Латвіі, Эстоніі, Валынскай вобласці Украіны, Калужскай вобласці Расіі[9].

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Гарошак танкалісты перспектыўны ў якасці кармавой расліны ў рэгіёнах з недастатковым увільгатненнем і якасцю глебы[5]. Па кармавой якасці не саступае люцэрне[5].

Паводле сайта The Plant List

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  5. а б в г Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)
  6. а б Plants of the World online. (англ.)
  7. The Euro+Med PlantBase. (англ.)
  8. U.S. National Plant Germplasm System. (англ.)
  9. а б Горошек тонколистный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)