Гары (герцаг Сасекскі)
Прынц Генры (Гары) Уэльскі | |
---|---|
Prince Henry (Harry) of Wales | |
Нараджэнне |
15 верасня 1984[1][2][…] (40 гадоў)
|
Род | Віндзорская дынастыя |
Імя пры нараджэнні | англ.: Prince Henry Charles Albert David of Wales[3][4] |
Бацька | Карл III[5][6][…] |
Маці | Дыяна, прынцэса Уэльская[7][5][…] |
Жонка | Меган Маркл[8][9][…] |
Дзеці | Арчы Маўнтбетэн-Віндзар[10] і Лілібет Сасекская[10] |
Веравызнанне | Царква Англіі[11] |
Член у | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Аўтограф | |
Манаграма | |
Прыналежнасць | Вялікабрытанія |
Род войскаў | Брытанская армія[d], Blues and Royals[d] і Army Air Corps[d] |
Званне | маёр[d] і Captain General Royal Marines[d] |
Бітвы | |
Узнагароды | |
Сайт |
royal.uk/the-duke… (англ.) sussexroyal.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прынц Генры, герцаг Сасекскі (англ.: Prince Henry, Duke of Sussex, поўнае імя Генры (Генрых) Чарлз (Карл) Альберт Дэвід (Давід) Маўнтбетэн-Віндзар, англ.: Henry Charles Albert David Mountbatten-Windsor; 15 верасня 1984, Падынгтан, Лондан) — малодшы сын караля Вялікабрытаніі Карла ІІІ і яго першай жонкі прынцэсы Дыяны, унук каралевы Вялікабрытаніі Елізаветы II. З ранняга дзяцінства вядомы пад сямейным імем Гары, якое ўжываецца нават у афіцыйных крыніцах[14]. Станам на жнівень 2022 года шосты ў чарзе спадчыннікаў стальца Злучанага каралеўства.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прынц Гары нарадзіўся 15 верасня 1984 года ў бальніцы Святой Марыі ў Падынгтане, цэнтральным раёне Лондана. 21 снежня 1984 года быў ахрышчаны архібіскупам Кентэрберыйскім у капліцы Святога Георгія ў Віндзары, дзе атрымаў імя Генры Чарлз Альберт Дэвід Віндзар.
Спачатку Гары наведваў дзіцячы садок місіс Майнарс, у верасні 1987 года адправіўся ў школу Уэзербі ў Лондане, а з 1992 года стаў вучнем школы Ладграў у Беркшыры, дзе правучыўся наступныя пяць гадоў. 31 жніўня 1997 года, калі яму было 12 гадоў, у аўтакатастрофе ў Парыжы загінула яго маці прынцэса Дыяна. На пахаванні маці браты ішлі за яе труною[15].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]27 лістапада 2017 года стала вядома пра заручыны прынца Гары з амерыканскай актрысай Меган Маркл, рамантычныя адносіны з якой пачаліся ў чэрвені 2016 года[16]. Вяселле адбылося 19 мая 2018 года ў капліцы Святога Георгія ў Віндзорскім замку. 6 мая 2019 года ў прынца Гары і Меган Маркл нарадзіўся сын, якога назвалі Арчы Гарысан Маўнтбетэн-Віндзар[17]. 4 чэрвеня 2021 года нарадзілася дачка Лілібет Дыяна Маўнтбетэн-Віндзар[18].
Тытулы і звароты
[правіць | правіць зыходнік]Хоць у яго тытулаванні ёсць словы «прынц» (як прэфікс перад імем) і «Уэльскі» (His Royal Highness Prince Henry Charles Albert David of Wales), ён, роўна як і яго брат, не з’яўляецца ўладальнікам тытула «прынц Уэльскі»: тытул належыць выключна непасрэднаму спадчынніку брытанскага стальца, у гэтым выпадку — яго бацьку Чарлзу. У дзень вяселля з Меган Маркл прынцу Гары нададзены тытул герцага Сасекскага, графа Дамбартана і барона Кілкіла[19].
- 1984—2018: Яго Каралеўская Высокасць прынц Генры Уэльскі
- з 2018: Яго Каралеўская Высокасць герцаг Сасекскі, граф Дамбартан, барон Кілкіл.
Асабісты герб і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Як члену каралеўскай сям’і, на васямнаццацігоддзе яму быў падараваны асабісты герб, аснаваны на гербе манарха Злучанага Каралеўства.
- Медаль Залатога юбілею каралевы Елізаветы II (2002).
- Медаль «За ўдзел у ваеннай кампаніі ў Афганістане» (2008)[20]
- Медаль Дыяментавага юбілею каралевы Елізаветы II (2012)
Вайсковыя званні
[правіць | правіць зыходнік]- 13 красавіка 2006 — карнет (другі лейтэнант) Каралеўскай коннай гвардыі
- 13 красавіка 2008 — лейтэнант Каралеўскай коннай гвардыі
- 16 красавіка 2011 — капітан Армейскага паветранага корпуса
Зноскі
- ↑ Prince Harry of Wales // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Prince Henry Charles Albert David Windsor // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.10news.com/news/photos-scenes-from-prince-harry-and-meghan-markle-s-royal-wedding
- ↑ https://www.heart.co.uk/news/royals/prince-william-prince-harry-childhood-teenagers/fancy-dress-party/
- ↑ а б https://www.britannica.com/biography/Prince-Harry-of-Wales
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ https://www.washingtonpost.com/news/retropolis/wp/2018/05/19/princess-diana-wont-be-forgotten-at-the-royal-wedding-this-was-her-last-day/?noredirect=on
- ↑ https://www.royal.uk/royal-wedding-2018 Праверана 17 красавіка 2020.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 16 лютага 2024.
- ↑ https://www.telegraph.co.uk/news/2018/03/08/meghan-markle-baptised-archbishop-canterbury-ahead-wedding-prince/
- ↑ https://www.betterup.com/en-us/resources/blog/prince-harry-chief-impact-officer — 2021. Праверана 24 сакавіка 2021.
- ↑ https://www.cnbc.com/2021/03/23/prince-harry-joins-betterup-mental-health-start-up.html — 2021. Праверана 24 сакавіка 2021.
- ↑ The Prince of Wales — Prince Harry Архівавана 19 кастрычніка 2012.
- ↑ BBC ON THIS DAY – 6–1997: Diana's funeral watched by millions (англ.). London: BBC (6 верасня 1997). Праверана 17 жніўня 2022.
- ↑ Prince Harry, Meghan Markle to finally tie the knot (англ.). CBC News (27 лістапада 2017). Праверана 17 жніўня 2022.
- ↑ Barry, Ellen; Karasz, Palko. Meghan, Duchess of Sussex, gives birth to a boy (англ.). The New York Times (6 мая 2019). Праверана 2022-8-17.
- ↑ Foster, Max; Said-Moorhouse, Lauren. Meghan and Prince Harry welcome second child (англ.). CNN (6 чэрвеня 2021). Праверана 17 жніўня 2022.
- ↑ Minard, Jenny. Prince Harry and Ms. Meghan Markle: Announcement of Titles (англ.) (19 мая 2018). Праверана 17 жніўня 2022.
- ↑ Prince Harry Gets Medal as Chelsy Cheers Him On Архівавана 30 кастрычніка 2008. 5 мая 2008.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Personal Profile — Prince Harry Архівавана 19 красавіка 2011. Асабістыя звесткі на афіцыйным сайце Прынца Уэльскага
- Нарадзіліся 15 верасня
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Вэстмінстэры
- Віндзорская дынастыя
- Выпускнікі Ітана
- Узнагароджаныя медалём Залатога юбілею каралевы Лізаветы II
- Узнагароджаныя медалём Дыяментавага юбілею каралевы Лізаветы II
- Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі
- Асобы
- Члены Брытанскага каралеўскага дому
- Прынцы Вялікабрытаніі