Георгій Паўлавіч Гурыновіч
Георгій Паўлавіч Гурыновіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 красавіка 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лютага 1994 (60 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | фізік |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1969) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Антон Нічыпаравіч Сеўчанка |
Партыя | |
Прэміі |
Георгій Паўлавіч Гурыновіч (26 красавіка 1933, Барысаў, Мінская вобласць — 26 лютага 1994) — беларускі фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; член-карэспандэнт з 1970), доктар фізіка-матэматычных навук (1969), прафесар (1970).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1956). З 1959 года ў Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР, з 1965 года загадчык лабараторыі гэтага інстытута, у 1992—1994 гадах загадчык лабараторыі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Акадэміі навук Беларусі. Адначасова з 1963 года вёў выкладчыцкую працу ў Белдзяржуніверсітэце. У 1992—1994 гадах галоўны рэдактар "Часопіса прыкладной спектраскапіі".
Даследаванні ў галіне спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Найважнейшыя навуковыя дасягненні звязаны з даследаваннямі элементарных фотапрацэсаў у шматамных малекулах, палярызацыі люмінесцэнцыі, эфектыўнасці пераўтварэнні светлавой энергіі рэчывам, інтэрпрэтацыяй электронна-вагальных спектраў, ужываннем атрыманых вынікаў у хіміі, біялогіі, медыцыне. Выявіў залежнасць ступені палярызацыі свячэння раствораў арганічных злучэнняў ад даўжыні хвалі ўзбуджальнага выпраменьвання і па спектры люмінесцэнцыі. Распрацаваў метады спектраскапічнага даследавання і вызначыў квантавыя выхады ўсіх стадый асноўнай фотарэакцыі хларафілападобных злучэнняў.
Аўтар больш за 280 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 25 вынаходстваў.
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія БССР 1980 года за цыкл работ «Фатоніка біялагічна важных пігментаў і іх аналагаў».
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Спектроскопия хлорофилла и родственных соединений. — Мн.: Наука и техника, 1968 (разам А. Сеўчанкам, К. Салаўёвым).
- Квантовая эффективность элементарных стадий фотохимических реакций хлорофилла // Молекулярная фотоника. — Л., 1970.
- Первичные физические процессы фотосинтеза (разам з А. П. Лосевым, Э. І. Зенькевічам) // Хлорофилл. — Мн., 1974.
- Радиофотолюминесцентный дозиметр с миниатюрными детекторами (у суаўтарстве) // Изв. АН СССР. Сер. физич. 1977. Т.41, № 7.
- Промежуточные продукты реакции посстановления порфиринов и их строение (разам з А. М. Шульгой і Г. М. Сіняковым) // Биофизика. 1978. Т. 23. № 1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гурыновіч Георгій Паўлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 256. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Академик Георгий Павлович Гуринович: (К 70-летию со дня рождения). — Минск: ИМАФ НАН Беларуси, 2003. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Георгій Паўлавіч Гурыновіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Гурыновіч Георгій Паўлавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)
- Нарадзіліся 26 красавіка
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаве
- Памерлі 26 лютага
- Памерлі ў 1994 годзе
- Супрацоўнікі ІФ НАНБ
- Выкладчыкі БДУ
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Прафесары
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ
- Члены КПСС
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі СССР
- Фізікі Беларусі
- Вынаходнікі СССР