Перайсці да зместу

Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Транспартнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» знаходзіцца на важнейшым стратэгічным скрыжаванні, якое звязвае шляхі з усходу на захад, праз Гомель ажыццяўляюцца сувязі з Масквой, Санкт-Пецярбургам, Кіевам, Мінскам, многімі іншымі буйнымі гарадамі і прамысловымі рэгіёнамі блізкага і далёкага замежжа. Размешчана на тэрыторыі Гомельскай вобласці; мяжуе з Расіяй і Украінай.

Упершыню на тэрыторыі Гомельшчыны чыгуначная лінія прайшла ў 1873 годзе ад станцыі Нова-Вілейск да Гомеля, а ў 1874 годзе ад Гомеля да Ромны (Украіна). Здадзены ў эксплуатацыю першыя ўчасткі Мінск-Жлобін і Гомель-Жлобін Ландвара-Роменскай чыгункі (у 1877 годзе перайменавана ў Лібава-Роменскую).

У 1874 годзе — здадзены ў эксплуатацыю ўчастак Гомель-Церахоўка. Участак ад Чырвонага Берага да станцыі Церахоўка Лібава-Роменскай чыгункі і цяпер уваходзіць у Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі.

У 1873 годзе ў Гомелі пабудаваны Галоўныя майстэрні па рамонту рухомага саставу, тармазоў, спецабсталявання. З 1928 года гэта — паравозавагонарамонтны завод (ПВРЗ), цяпер ВРЗ. 16 лістапада 1873 — пабудавана паравознае дэпо Гомель.

Другі напрамак Гомельскага аддзялення пачаў развівацца з адкрыцця ў 1886 годзе Лунінец-Гомельскай і ў 1887 годзе Гомель-Бранскай чыгуначных ліній, якія ўвайшлі ў склад Палескіх чыгунак, упраўленне якіх знаходзілася ў Вільні. Уведзены ў эксплуатацыю лініі Лунінец-Гомель, Гомель-Бранск. Станцыя Гомель з гэтага моманту становіцца чыгуначным вузлом.

У 1878 годзе ў Гомелі пачало працаваць Гомельскае чыгуначнае тэхнічнае вучылішча. Вучылішча размяшчалася ў аднапавярховым драўляным спецыяльна пабудаваным для яго будынку з боку вакзала. У 1919 годзе яно было перанайменавана ў Гомельскі чыгуначны тэхнікум (адна са старэйшых сярэднетэхнічных навучальных устаноў Беларусі).

1902 год — уступіў у строй участак Віцебск-Жлобін.

1911 год — участак Васілевічы-Хойнікі.

1915-1916 гады - участак Славечна-Калінкавічы-Жлобін.

Для павелічэння прапускной здольнасці будуюцца другія пуці на ўчастках Гомель-Шчорс (1902 г.), Гомель-Лунінец (1904 г.), Гомель-Бранск (1913 г.), Жлобін-Орша, Жлобін-Асіповічы (1915 г.).

1919 год — створана Заходняя чыгунка з упраўленнем у г. Гомелі.

1936 год — у выніку разбуйнення чыгунак з Заходняй чыгункі вылучылася Беларуская чыгунка.

У 1953 годзе ў маі, з мэтай паляпшэння кіравання эксплуатацыйнай і гаспадарчай дзейнасцю транспарту БССР, аб'ядналі Беларускую і Мінскую чыгункі з кіраўніцтвам у Мінску, а ў вызваленым будынку ўпраўлення дарогі ў Гомелі (вул.Кірава) быў адкрыты Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (БІІЧТ, цяпер БелДУТ). На падставе пастанаўлення Савета міністраў СССР ад 19.09.1946г. «Аб арганізацыі аддзяленняў чыгунак загадам МШЗ ад 23.09.1946 года на базе двух аддзяленняў Гомельскага і Жлобінскага і Калінкавіцкага пададдзела арганізавана Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі.

У распараджэнні Гомельскага аддзялення амаль дзевяцьсот кіламетраў галоўных, станцыйных і пад'язных пуцей, дэпо, шматлікія станцыі і паўстанкі, раз'езды і пераезды, вакзалы, дыстанцыі пуці, сігналізацыі і сувязі, пагрузачна-разгрузачных работ, электра- і водазабеспячэння, санаторый-прафілакторый, дзіцячы аздараўленчы лагер, прадпрыемствы гандлю і харчавання, іншыя аб'екты вытворчай і сацыяльнай інфраструктуры.

Структурныя падраздзяленні

[правіць | правіць зыходнік]

Станцыі

  • Гомель
  • Жлобін
  • Калінкавічы
  • Барбароў

Лакаматыўныя дэпо

  • Лакаматыўнае дэпо Гомель
  • Лакаматыўнае дэпо Жлобін
  • Лакаматыўнае дэпо Калінкавічы

Вагонныя дэпо

  • Гомельскае вагоннае дэпо
  • Жлобінскае вагоннае дэпо

Дыстанцыі пуці

  • Гомельская дыстанцыя пуці
  • Жлобінская дыстанцыя пуці
  • Калінкавіцкая дыстанцыя пуці

Дыстанцыі сігналізацыі і сувязі

  • Гомельская дыстанцыя сігналізацыі і сувязі
  • Жлобінская дыстанцыя сігналізацыі і сувязі
  • Калінкавіцкая дыстанцыя сігналізацыі і сувязі

Іншыя прадпрыемствы

  • Гомельская дыстанцыя ахоўных лесанасаджэнняў
  • Гомельская дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў
  • Гомельская дыстанцыя электразабеспячэння
  • Гомельскі вагонны ўчастак
  • Прамывачна-прапарачная станцыя Барбароў
  • Аддзел матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння
  • Гомельская база (транспартная)
  • Вакзал станцыі Гомель
  • Культурна-спартыўны комплекс
  • Санаторый

Даччыныя прадпрыемствы

  • Сельскагаспадарчае рэспубліканскае даччынае унітарнае прадпрыемства «Крынкі Ашра»
  • ТЭП «Гомельчыгунтранс»

Начальнікі Гомельскага аддзялення

[правіць | правіць зыходнік]
  • Лажкоў Аляксандр Мікалаевіч (1946-1955)
  • Таранюк Ілья Спірыдонавіч — (1955-1959)
  • Пётр Аляксандравіч Сыцко —(1959-1961)
  • Сушкоў Іван Якаўлевіч – (1961-1976)
  • Блізнюк Аркадзь Сяргеевіч — (1976-1984)
  • Гуд Мікалай Аўрамавіч — (1984-1992)
  • Аляксандр Пятровіч Удодаў – (1992-2012)
  • Дворак Рыгор Уладзіміравіч – (2013 – ц.ч.).
  • История Белорусской железной дороги из XIX века в век XXI. / В.В. Яновская и др. - Минск: “Мастацкая літаратура”, 2012. – 955с. ISBN 978-985-02-1375-4.
  • Железная дорога Беларуси: История и современность. В. Г. Рахманько, А. В. Бессольнов, В. А. Шоба и др. Под общей редакцией В. Г. Рахманько. — Мн.: ОДО «Триолета», 2001. — 488 с. ISBN 985-6533-02-3.