Група армій «C»
Група армій «С» (ням.: Heeresgruppe C) — адна з груп армій нацысцкай Германіі падчас Другой сусветнай вайны.
Стварэнне групы. Заходнееўрапейскі тэатр 1939—1940
[правіць | правіць зыходнік]Група армій «С» сфармавана 26 жніўня 1939 г. у Франкфурце-на-Майне. Сфармаваная група армій была перадыслакавана на Заходні фронт. У перыяд кампаніі ў Польшчы і Дзіўнай вайны яна знаходзілася на паўднёвым участку заходняй мяжы Германіі. Па плану «Гельб» групе адводзілася дапаможная роля. Падчас Французскай кампаніі група армій «С» франтальным ударам прарвала лінію Мажыно, чым паспрыяла поспеху суседніх з ёй груп армій.
У лістападзе 1940 г. яна была перадыслакавана да меж СССР. 20 чэрвеня 1941 г. перайменавана ў групу войскаў «Поўнач» (ням.: Heeresgruppe Nord).
Італія 1943—1945
[правіць | правіць зыходнік]Ізноў група войскаў «С» сфармавана 15 лістапада 1943 г. на тэрыторыі Паўночнай Італіі. Дзейнічаючы разам са штабам «Камандавання Люфтвафэ на Поўдні» (ням.: Stab des Oberbefehlshabers Sud (Luftwaffe)), аб’яднала камандаванне над усімі нямецкімі войскамі ў Італіі. На працягу паўтара гадоў вяла цяжкія пазіцыйныя баі з пераўзыходзячымі сіламі саюзнікаў. Падчас абаронных баёў група армій «С» пакінула Італію і 22 красавіка 1945 г. на тэрыторыі Паўднёвай Германіі была прылічана да камандавання Поўдня (ням.: Oberbefehlshaber Sud). Капітулявала 2 мая 1945 г.
Камандуючыя
[правіць | правіць зыходнік]- генерал-палкоўнік Вільгельм фон Лееб (26.08.1939—19.07.1940)
- генерал-фельдмаршал Вільгельм фон Лееб (20.07.1940—20.06.1941)
- генерал-фельдмаршал Альберт Кесельрынг (15.11.1943—23.10.1944)
- генерал-палкоўнік Генрых фон Фіцінгхоф (24.10.1944—13.01.1945)
- генерал-фельдмаршал Альберт Кесельрынг (14.01.1945—10.03.1945)
- генерал-палкоўнік Генрых фон Фіцінгхоф (11.03.1945—02.05.1945)
Баявы склад групы войскаў «С»
[правіць | правіць зыходнік]Верасень 1939 г.
- штаб групы армій «С»
- 639-ы полк сувязі групы армій «С»
- 1-я армія — камандуючы генерал-палкоўнік Эрвін фон Віцлебен
- 5-я армія — камандуючы генерал ад інфантэрыі Курт Лібман
- 7-я армія — камандуючы генерал-палкоўнік Фрыдрых Дольман
Май 1940 г.
- штаб групы армій «С»
- 639-ы полк сувязі групы армій «С»
- 1-я армія — камандуючы генерал-палкоўнік Эрвін фон Віцлебен
- 7-я армія — камандуючы генерал-палкоўнік Фрыдрых Дольман
Лістапад 1943 г.
- штаб групы армій «С»
- 598-ы полк сувязі групы армій «С»
- 10-я армія — камандуючы генерал-палкоўнік Генрых фон Фіцінгхоф
- 14-я армія — камандуючы генерал-палкоўнік Эберхард фон Макензен
Жнівень 1944 г.
- штаб групы армій «С»
- 598-ы полк сувязі групы армій «С»
- 10-я армія — камандуючы генерал-палкоўнік Генрых фон Фіцінгхоф
- 14-я армія — камандуючы генерал танкавых войск Іаахім Лемельзен
- Армія «Лігурыя» — камандуючы маршал Італіі Радольфа Грацыяні
Сакавік 1945 г.
- штаб групы армій «С»
- 598-ы полк сувязі групы армій «С»
- 10-я армія — камандуючы генерал танкавых войск Траўгот Хер
- 14-я армія — камандуючы генерал танкавых войск Іаахім Лемельзен
- Армія «Лігурыя» — камандуючы маршал Італіі Радольфа Грацыяні
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Буркхарт Мюллер-Гиллебранд. Сухопутная армия Германии, 1939—1945 гг. — М.: Изографус, Эксмо, 2002. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 5-94661-041-4
- Залесский К. А. Вооружённые силы III Рейха. Полная энциклопедия. Вермахт, люфтваффе, кригсмарине. — М.: Эксмо, 2008. — 944 с. — 4000 экз. — ISBN 978-5-903339-73-0