Група армій «Поўдзень»
Група армій «Поўдзень» Heeresgruppe Süd | |
---|---|
ням.: Heeresgruppe Süd | |
Гады існавання | 26 жніўня 1939 года — 8 кастрычніка 1939 года, 22 чэрвеня 1941 года — 9 ліпеня 1942 года, 12 лютага 1943 года — 4 красавіка 1944 года, 23 верасня 1944 года — 30 красавіка 1945 года |
Краіна | Германія |
Падпарадкаванне | Трэці рэйх |
Уваходзіць у | Вермахт |
Тып |
Вермахт |
Дыслакацыя |
Еўрапейскі тэатр ТВД Заходнееўрапейскі ТВД Усходнееўрапейскі тэатр ТВД |
Удзел у |
Другая сусветная вайна: Аперацыя «Вайс» Аперацыя Барбароса План «Блау» |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
Герд фон Рундштэт Вальтэр фон Рэйхенау Федар фон Бок Эрых фон Манштэйн Вальтэр Модэль Яганес Фрыснер Ота Вёлер Лотар Рэндуліч |
Гру́па а́рмій «По́ўдзень» (ням.: Heeresgruppe Süd) — група армій вермахта ў Другой сусветнай вайне. Фарміравалася чатыры разы — 26 жніўня 1939 года (скасавана 8 кастрычніка 1939 года); 22 чэрвеня 1941 года (скасавана 9 ліпеня 1942 года); 12 лютага 1943 года (скасавана 4 красавіка 1944 года); 23 верасня 1944 года (скасавана 30 красавіка 1945 года).
Храналогія
[правіць | правіць зыходнік]1939
[правіць | правіць зыходнік]24 жніўня 1939 года стварэнне Групы армій «Поўдзень» пераўтварэннем камандавання 12 арміі мірнага часу. З 1 верасня ўдзельнічае ва ўварванні ў Польшчу сумесна з Групай армій «Поўнач» пад камандаваннем генерал-палкоўніка фон Бока, з'яўляючыся галоўнай ударнай сілай вермахта. Па заканчэнні Польскай кампаніі перафарміравана, пераведзена на Заходнееўрапейскі ТВД і пераназвана ў Групу армій «A».
1941
[правіць | правіць зыходнік]22 чэрвеня 1941 Група армій «A» атрымлівае назву Група армій «Поўдзень». На пачатковым этапе аперацыі «Барбароса» (уварванне ў СССР) група вяла наступ у паўднёвым кірунку (Львоў, Кіеў, Севастопаль, Адэса, Растоў-на-Доне)
Склад групы армій
[правіць | правіць зыходнік]1939
[правіць | правіць зыходнік]- 8-я армія (генерал пяхоты Бласкавіц)
- 10-я армія (генерал артылерыі Рэйхенау)
- 14-я армія (генерал-палкоўнік Ліст)
1941
[правіць | правіць зыходнік]У чэрвені — снежні 1941 (камандуючы — Рундштэт) група мела наступны склад (адзіная група армій у вермахце, якая ўключала больш чым дзве палявыя арміі):
- 6-я армія (генерал-палкоўнік Рэйхенау)
- 11-я армія (генерал-палкоўнік Шоберт)
- 17-я армія (генерал пяхоты Шцюльпнагель да 4 кастрычніка 1941 года, затым генерал-палкоўнік Гот)
- 1-я танкавая група (генерал-палкоўнік Клейст)
Акрамя таго, у склад групы ўваходзілі румынскія войскі:
Камандуючыя групай армій
[правіць | правіць зыходнік]- Герд фон Рундштэт (24.08.1939-1.12.1941)
- Вальтэр фон Рэйхенау (1.12.1941-15.01.1942)
- Федар фон Бок (18.01.1942-9.07.1942)
- Эрых фон Манштэйн (12.02.1943-31.03.1944)
- Вальтэр Модэль (31.03.1944-4.04.1944)
- Яганес Фрыснер (23.09.1944-22.12.1944)
- Ота Вёлер (28.12.1944-6.04.1945)
- Лотар Рэндуліч (6.04.1945-30.04.1945)