Грэкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Грэкі (грэч. Έλληνες, эліны) — народ, які насяляе Грэцыю і паўднёвую частку Кіпра (грэкі-кіпрыёты).

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Мова — грэчаская грэчаскай групы індаеўрапейскай сям’і.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старажытныя грэкі стварылі высокую антычную цывілізацыю, якая адыграла вялікую ролю ў развіцці культуры Еўропы і Блізкага Усходу.

У Сярэднія вякі грэкі склалі асноўнае ядро Візантыйскай імперыі. Паступова яны асімілявалі мігруючыя з поўначы групы фракійцаў, ілірыйцаў, кельтаў, валахаў, славян, албанцаў. Асманскае панаванне на Балканах (XV ст. — 1-я палова XIX ст.) пакінула значны след у матэрыяльнай культуры і мове грэкаў.

У канцы XVIII ст. сярод грэкаў пачаўся нацыянальна-вызваленчы рух, які спрыяў пераадоленню абласных адрозненняў. У выніку рэвалюцыі 1821-29 была створана грэчаская дзяржава. (Гл. Гісторыя Грэцыі).

Старажытныя грэкі[правіць | правіць зыходнік]

Пантыйскія грэкі[правіць | правіць зыходнік]

Сучасныя грэкі[правіць | правіць зыходнік]

Грэкі на Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

У 2009 г. 617 асоб у Рэспубліцы Беларусь вызначылі сваю этнічную тоеснасць як грэкі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Nicolucci, «Sull' Antropologia della Grecia» (1867)
  • R. Virchow, «Alttrojanische Graber und Schadel»
  • Teob. Fischer, «Die Balkan Halbinsel» (у «Allgem. Landerkunde», her. v. Kirchhoff)
  • Deschamps, «La Grece d’aujourd’hui» (1892)
  • Melingo, «Griechenland in unseren Tagen» (B., 1892).