Гімн Манака
Выгляд
Гімн Манака (Hymne Monégasque) быў першапачаткова напісаны Тэафілам Беланда дэ Кастра ў 1841 годзе. Сучасная версія музыкі напісаная Леонам Джэхінам (Leon Jehin) у 1914 годзе, тэкст на манегасцкай — Луі Натары ў 1931.[1]
Па ўказанні Прынца (Князя) толькі тэкст на манегасцкай мове з'яўляецца афіцыйным гімнам. Ён складаецца толькі з аднаго (першага) чатырохрадкоўя. Звычайна выконваецца толькі музыка гімна, за выключэннем афіцыйных цырымоній, калі гімн таксама спяваюць.
Тэкст гімна
[правіць | правіць зыходнік]A MARCIA DE MUNEGHU / INU NACTIONALE
- Despoei tugiù, sciü d'u nostru paise
- Se ride aù ventu, u meme pavayun
- Despoei tugiù a curù russa e gianca
- E stà r'emblèma d'a nostra libertà
- Grandi e piciui, r'an tugiù respeta.
- Amu ch'üna tradiçiun,
- Amu ch'üna religiun,
- Amu avüu per u nostru unù
- I meme Principi tugiù
- E ren nun ne scangera
- Tantu ch'u suriyu lüjerà ;
- Diu sempre n'agiüterà
- E ren nun ne scangera
Пераклад тэксту гімна
[правіць | правіць зыходнік]- Навекі на нашай зямлі
- Адзін сцяг лунае на ветры
- Навекі чырвоны і белы
- Сімвалізуюць нашу волю
- Вялікія і простыя людзі заўсёды паважалі гэтыя колеры.
- Княства Манака — родная краіна
- Госпад выявіў шчодрасць, ствараючы цябе
- Неба заўсёды блакітнае, берагі заўсёды ў колерах.
- Наш Прынц любім больш за іншых каралёў
- Адважныя таварышы Нацыянальныя гвардзейцы
- Заўсёды падпарадкоўвайцеся голасу Вашага камандзіра
- Заўсёды ідзіце за Вашым сцягам
- Пад бой барабанаў маршыруем наперад!
- Ды Манака ведае сваіх храбрацоў
- Мы ўсе іх годныя нашчадкі.
- Ніколі мы не былі рабамі,
- Якімі кіруюць далёкія тыраны.
- Гэтае імя нашага Прынца, поўнага дабрадзеі,
- Тысячы і тысячы і тысячы спевакоў славяць!
- І нават калі мы ўсе аддамо нашы жыцці за Прынца Манака
- Нашы дзеці ўстануць на яго абарону.
(пераклад з рускага тэксту)