Давід Аспіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Давід Аспіна
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Давід Аспіна Рамірэс
Нарадзіўся 31 жніўня 1988(1988-08-31)[1][2][…] (35 гадоў)
Грамадзянства  Калумбія
Рост 183 см[3]
Вага 76 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Саудаўская Аравія Аль-Наср
Нумар 25
Маладзёжныя клубы
Калумбія Атлетыка Насьяналь
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2008 Калумбія Атлетыка Насьяналь 97 (-?)
2008—2014 Францыя Ніца 189 (-222)
2014—2019 Англія Арсенал 29 (-23)
2018—2019   Італія Напалі 17 (-20)
2019—2022 Італія Напалі 64 (-54)
2022— Саудаўская Аравія Аль-Наср
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2007 Калумбія Калумбія (да 20) 12
2007— Калумбія Калумбія 124 (-100)
Узнагароды і медалі
Гульні Цэнтральнай Амерыкі
і Карыбскага басейна
Золата Картахена 2006 футбол
Кубкі Амерыкі
Бронза ЗША 2016
Бронза Бразілія 2021
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 ліпеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 ліпеня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даві́д Аспі́на Рамі́рэс (ісп.: David Ospina Ramírez; нар. 31 жніўня 1988, Медэльін, Калумбія) — калумбійскі футбаліст, брамнік саудаўскага клуба «Аль-Наср» з Эр-Рыяда і нацыянальнай зборнай Калумбіі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у клубе з роднага горада «Атлетыка Насьяналь» і ўжо ў 17 гадоў стаў асноўным брамнікам клуба. У 19 гадоў у Аспіны было некалькі прапаноў ад замежных клубаў, як мадрыдскага «Атлетыка» і «Бока Хуніярс», аднак пасля трох сезонаў у «Атлетыка» малады брамнік перайшоў у французскую «Ніцу»[4], пасля няўдалай спробы перайсці ў «Боку».

У ліпені 2012 года з’явіліся чуткі, што Давід можа перайсці ў турэцкі «Бешыкташ», аднак 24 ліпеня дамова на пераход не была складзена і Давід працягнуў гуляць у Лізе 1. Яшчэ ў маі 2014 года стала вядома, што «Ніца» збіраецца падоўжыць з брамнікам дагавор, аднак Давід заявіў, што ён не будзе падпісваць новы кантракт з французскім клубам. Пасля выдатных выступаў за «Ніцу» і зборную Калумбіі на чэмпіянаце свету ў 2014 годзе, Аспінам зацікавіліся накалькі вядучых еўрапейскіх клубаў. Не зважаючы на тое, што іграком цікавіўся «Атлетыка», у выніку брамнік адправіўся ў склад «Арсенала»[5]. Гэта было пацверджана 27 ліпеня 2014 года, як мяркуецца ігрок каштаваў клуба 3 млн фунтаў стэрлінгаў[6].

У сезоне 2014/15 чаргаваўся ў браме з Войцехам Шчэнсным, у далейшым стаў другім брамнікам «Арсенала» пасля Петра Чэха. У жніўні 2018 года на правах арэнды стаў іграком «Напалі»[7]. У ліпені 2019 года быў выкуплены італьянскім клубам[8]. Пакінуў «Напалі» па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2022 года, і ў ліпені ў якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Аль-Наср» з Саудаўскай Аравіі[9].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе Аспіна дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Калумбіі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Атлетыка Насьяналь»

«Арсенал»:

«Напалі»

Зноскі