Данкельдская дынастыя
Данкельдская дынастыя — дынастыя каралёў Шатландыі, якая займала прастол у 1034—1040 і 1058—1290 гадах). Асобныя прадстаўнікі былі таксама графамі Ханцінгдана, Атала, Аркнейскіх астравоў і інш.
Родапачынальнікам дынастыі быў Крынан Данкельдскі (975—1045), які ажаніўся з Бетак, дачкой караля Шатландыі Малкальма II. Яго сын, Дункан I (каля 1001—1040), у 1018 годзе стаў каралём Стратклайда, а ў 1034 годзе — каралём Шатландыі. Яго сыну Малькальму III Кэнмару ў спрэчцы з іншымі прэтэндэнтамі ўдалося замацаваць шатландскую карону за Данкельдскай дынастыяй, якая кіравала Шатландыяй да канца XIII стагоддзя.
Апошнім прадстаўніком дынастыі быў кароль Аляксандр III , які памёр у 1286 годзе. Усе яго дзеці памерлі раней за бацьку, а адзіная ўнучка Маргарэт Нарвежская Дзева, дачка Маргарэт, памерла дзіцем, што выклікала доўгую спрэчку за спадчыну, у якую ўвязаліся сваякі Данкельдскай дынастыі па жаночай лініі, якая перарасла, пасля таго як у спрэчку ўключыўся кароль Англіі Эдуард I, у англа-шатландскую вайну.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мак-Кензи Агнес. Рождение Шотландии / Перевод, научная ред., вступит. статья С. В. Иванова. — СПб.: Евразия, 2003. — 336 с. — (Clio fundationis). — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0120-0
- Мак-Кензи, Агнес. Кельтская Шотландия. — М.: Вече, 2006. — С. 314—316. — 336 с. — 2 000 экз. — ISBN 5-9533-1527-9.