Джэймс Генры Скалін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэймс Генры Скалін
англ.: James Scullin
9-ы прэм’ер-міністр Аўстраліі
22 кастрычніка 1929 — 6 студзеня 1932
Папярэднік Стэнлі Брус
Пераемнік Джозеф Лаянс
член Палаты прадстаўнікоў Аўстраліі[d]
18 лютага 1922 — 31 кастрычніка 1949
Папярэднік Frank Tudor[d]
Пераемнік Stan Keon[d]
член Палаты прадстаўнікоў Аўстраліі[d]
13 красавіка 1910 — 31 мая 1913
Папярэднік Gratton Wilson[d]
Пераемнік Chester Manifold[d]

Нараджэнне 18 верасня 1876(1876-09-18)
Смерць 28 студзеня 1953(1953-01-28) (76 гадоў)
Месца пахавання
Бацька John Scullin[d][1]
Маці Ann Logan[d][1]
Жонка Sarah Scullin[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Дзейнасць палітык, дыпламат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэймс Генры Скалін, або Джым Скалін (18 верасня 1876 — 28 студзеня 1953) — аўстралійскі палітык, сёмы прэм'ер-міністр Аўстраліі. Першы прэм’ер-міністр, народжаны на тэрыторыі Аўстраліі.

Палітычная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 1903 Скалін уступіў у Аўстралійскую лейбарысцкую партыю. На выбарах 1906 ён саступіў будучаму прэм’ер-міністру Альфрэду Дыкіну, які балатаваўся з ім па адной акрузе. Аднак, з 1910 па 1913 год ён заставаўся ў парламенце краіны. Пасля гэтага, у яго быў шэраг няўдалых спробаў трапіць у парламент краіны і штата.

У 1921 годзе на з’ездзе партыі ён стаў адным з ініцыятараў абвяшчэння новай партыйнай мэты: «сацыялізацыя (нацыяналізацыя) прамысловасці, прадукцыі, размеркавання і абмену», што суправаджалася указаннем пра намер партыі захаваць прыватную ўласнасць на сродкі вытворчасці. Пасля гэтага Скаліну ўдалося вярнуцца ў парламент краіны, дзе ён заставаўся 28 гадоў.

26 красавіка 1928 года Скалін стаў лідарам лейбарысцкай партыі, якім заставаўся да 1935 года. Ён прывёў партыю да поспеху на выбарах у канцы таго ж года і стаў прэм’ер-міністрам краіны. Акрамя таго, ён быў міністрам замежных спраў, а ў 1930-31 гады таксама скарбнікам. Яго кіраўніцтва краінай прыйшлося на час Вялікай дэпрэсіі. Скалін спрабаваў праводзіць палітыку «аздараўлення эканомікі» шляхам зніжэння жыццёвага ўзроўню працоўных, але гэтаму перашкодзіў Сенат. У 1931 Скалін пацярпеў поўную паразу на выбарах, саступіўшы Джозефу Лаянсу, лідару нядаўна створанай аб’яднанай партыі Аўстраліі.

Пасля гэтага Скалін займаўся банкаўскай рэформай. У 1941 годзе, пасля вяртання да ўлады лейбарысцкай партыі, быў неафіцыйным дарадцам яе лідара, Джона Кёрціна.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]