Тоні Эбат
Тоні Эбат | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Anthony John "Tony" Abbott | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Кевін Рад | ||||||
Пераемнік | Малкальм Тэрнбул | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Малкальм Тэрнбул | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Джон Говард | ||||||
Папярэднік | Кай Патэрсан | ||||||
Пераемнік | Нікола Роксан | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 лістапада 1957 (63 гады) |
||||||
Бацька | Рычард Генры Эбат | ||||||
Жонка | Маргарэт «Марджы» Эбат | ||||||
Дзеці | дочкі Луізаў, Франсіс, Брыджэт | ||||||
Веравызнанне | Рымска-каталіцкая царква | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | www.tonyabbott.com.au | ||||||
![]() |
Тоні Эбат (Энтані Джон Эбат; англ.: Anthony John "Tony" Abbott; нар. 4 лістапада 1957 г., Лондан, Вялікабрытанія) — аўстралійскі палітык, лідар апазіцыі і кіраўнік Ліберальнай партыі з 1 снежня 2009 года, міністр аховы здароўя ў 2003-2007 гадах ва ўрадзе Джона Говарда.
Старшыня ўрада Аўстраліі з 2013 года.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вучыўся ў Сіднейскім універсітэце, дзе атрымаў дзве ступені бакалаўра — па эканоміцы і праве. Ва ўніверсітэце таксама займаўся боксам і быў кіраўніком студэнцкага самакіравання. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў Сіднеі атрымаў стыпендыю Родса і працягнуў навучанне ў Оксфардскім універсітэце, дзе атрымаў ступень магістра. У 1983 годзе паступіў у каталіцкую семінарыю, але правучыўся там нядоўга. Пазней працаваў журналістам.
У 1993-1994 быў выканаўчым дырэктарам аб'яднання Аўстралійцы за канстытуцыйную манархію, у 1994 годзе быў абраны ў Палату прадстаўнікоў. У 2001-2003 займаў пасаду міністра па справах занятасці і працоўных адносінаў, у 2003-2007 — міністра аховы здароўя. Пасля паразы кіруючай кааліцыі на парламенцкіх выбарах 2007 года Эбат некаторы час быў ценявым міністрам па справах сям'і, камунальных паслуг і абарыгенаў. 1 снежня 2009 г. Эбат быў абраны лідарам Ліберальнай партыі, у сувязі з чым аўтаматычна стаў лідарам апазіцыі.
Пасля аб'явы прэм'ер-міністрам Аўстраліі Джуліяй Гілард аб правядзенні парламенцкіх выбараў 2010 года Эбат з'яўляўся кандыдатам ад апазіцыі на пасаду прэм'ер-міністра.
На парламенцкіх выбарах 2013 года кааліцыя Ліберальнай і Нацыянальнай партый атрымала перамогу над Лейбарысцкай партыяй. 18 верасня 2013 Тоні Эбат прыняў прысягу ў якасці 28-га прэм'ер-міністра Аўстраліі.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт (англ.)