Джулія Гілард
Джулія Гілард (Джулія Эйлін Гілард, англ. Julia Eileen Gillard; нар. 29 верасня 1961 г., Бары, Даліна Гламоргана, Уэльс, Вялікабрытанія) — аўстралійскі палітык, з 24 чэрвеня 2010 года — лідар кіруючай Аўстралійскай лейбарысцкай партыі і прэм'ер-міністр Аўстраліі; першая жанчына на гэтай пасадзе.
Нарадзілася ў шахцёрскай сям’і. У дзяцінстве перахварэла бронхапнеўманіяй, і пасля таго, як урачы парэкамендавалі для здароўя Джуліі цёплы клімат, яе сям’я перабралася ў Аўстралію. Пачынала вучобу ва Універсітэце Адэлаіды, дзе ўпершыню паўдзельнічала ў палітычнай дзейнасці; пазней перабралася ва Універсітэт Мельбурна, дзе ў 1983 годзе стала старшынёй Аўстралійскага саюза студэнтаў. Атрымала дыплом юрыста і некаторы час працавала па спецыяльнасці — у 1987 годзе пачала працаваць у юрыдычнай фірме «Slater and Gordon» у Мельбурне, у галіне індустрыяльнага (працоўнага) права. У 1990, ва ўзросце 29 гадоў, стала партнёрам фірмы.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Джулія Гілард на сайце Палаты прадстаўнікоў Архівавана 1 ліпеня 2010.