Джон Мак-Івен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Джон Мак-Івен
англ.: John McEwen
John McEwen 1950 (cropped).jpg

18-ы прэм’ер-міністр Аўстраліі
19 снежня 1967 — 10 студзеня 1968
Папярэднік Гаральд Холт
Пераемнік Джон Гортан
Member of the Australian House of Representatives[d]
23 кастрычніка 1937 — 10 снежня 1949
Папярэднік William Hutchinson[d]
Пераемнік William Bostock[d]
Deputy Prime Minister of Australia[d]
10 студзеня 1968 — 5 лютага 1971
Пераемнік Doug Anthony[d]
Member of the Australian House of Representatives[d]
10 снежня 1949 — 1 лютага 1971
Пераемнік Bruce Lloyd[d]
Member of the Australian House of Representatives[d]
7 жніўня 1934 — 23 кастрычніка 1937
Папярэднік William Hill[d]

Нараджэнне 29 сакавіка 1900(1900-03-29)[1][2]
Смерць 20 лістапада 1980(1980-11-20)[2][3] (80 гадоў)
Бацька David James McEwen[d][4]
Маці Amy Porter[d][4]
Жонка Эні Мак-Івен[d]
Партыя
Дзейнасць палітык, дыпламат
Узнагароды
рыцар Вялікага Крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія ордэн Узыходнага сонца 1 ступені (да 2003 года) Order of the Companions of Honour ордэн Узыходзячага сонца
Commons-logo.svg Джон Мак-Івен на Вікісховішчы

Джон Мак-Івен (29 сакавіка 1900 — 20 лістапада 1980) — аўстралійскі палітык, васямнаццаты прэм'ер-міністр Аўстраліі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Першая спроба пачаць палітычную кар’еру была ў 1932 годзе, калі Мак-Івен прымаў удзел у выбарах у парламент штата Вікторыя ад аграрнай партыі.

У 1934 годзе Джон Мак-Івен стаў членам федэральнага парламента ад той жа аграрнай партыі. Ён заставаўся ў парламенце да 1970 года, прадстаўляючы паслядоўна акругі Эчука (1934—1937 гады), Інды (1937—1949 гады), Марэй (1949—1970 гады). За гэты час Мак-Івен займаў шэраг міністэрскіх пастоў. Ён быў міністрам унутраных спраў ва ўрадзе Джозефа Лаянса (1937—1939 гады), міністрам замежных спраў, а затым міністрам грамадзянскай авіяцыі ва ўрадзе Артура Фадэна (1940—1941 гады), міністрам камерцыі і сельскай гаспадаркі ва ўрадзе Роберта Мензіса (1949—1956 гады). У 1950-х гадах Мак-Івен прымаў актыўны ўдзел у заключэнні Аўстраліяй міжнародных гандлёвых пагадненняў, у выніку якіх Вялікабрытанія перастала быць дамінуючай фігурай у знешнегандлёвых адносінах краіны. Падчас Другой сусветнай вайны, з 1940 па 1945 гады Джон Мак-Івен быў ваенным саветнікам.

Ён неаднаразова спрабаваў стаць лідарам аграрнай партыі, але яго спынялі Эрл Пэйдж, Кэмеран, Фадэн. Аднак змог заняць гэту пасаду толькі 26 сакавіка 1958 года. Разам з гэтым ён стаў намеснікам прэм’ер-міністра і выконваў гэтыя абавязкі падчас ад’ездаў як Роберта Мензіса, так і Гаральда Холта. Пасля таго, як Холт прапаў без вестак у снежні 1967 года, Мак-Івен на працягу трох тыдняў займаў пасаду прэм’ер-міністра. 10 студзеня 1968 года яго змяніў новы лідар лібералаў — Джон Гортан.

Зноскі

  1. Sir John McEwen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 John McEwen // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. John McEwen // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]