Дзмітрый Іванавіч Азарэвіч
Дзмітрый Іванавіч Азарэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 лістапада 1848 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1920 |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | юрыст, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | правазнаўства, права[1], Рымскае права[1] і Byzantine law[d][1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар |
Дзмітрый Іванавіч Азарэ́віч (1 лістапада 1848 — 1912)[2] — вучоны ў галіне юрыспрудэнцыі, доктар грамадзянскага права (1877), прафесар Наварасійскага (1882) і Варшаўскага (1887) універсітэтаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Д. І. Азарэвіч нарадзіўся ў горадзе Горкі Магілёўскай губерні (зараз у Магілёўскай вобласці Беларусі) ў сям’і прафесара Горы-Горацкай земляробчага інстытута. Вучыўся ў Пецярбургскай Анненскай школе. У 1866 годзе скончыў 3-ю Санкт-Пецярбургскую гімназію[3], у 1870 годзе юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1872 годзе атрымаў званне магістра рымскага права. З 1874 года ў Дзямідаўскім юрыдычным ліцэі ў Яраслаўлі. З 1882 г. Д. І. Азарэвіч у Наварасійскім універсітэце ў Адэсе — выконваючы абавязкі экстраардынарнага прафесара, прафесар кафедры рымскага і грамадзянскага права, сакратар юрыдычнага факультэта (у 1883—1886 гг.), дэкан юрыдычнага факультэта (у 1886—1887 гг.). З 1887 г. прафесар кафедры грамадзянскага права і працэса Варшаўскага ўніверсітэта. З 1903 года Д. І. Азарэвіч у адстаўцы.
Памёр у 1912[2] годзе (у 1920, у горадзе Калуга[3]).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Д. І. Азарэвіч займаўся даследаваннямі гісторыі Старажытнага Рыма і Рымскага права. Выступаў з юрыдычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі ў часопісах «Русский весник» і «Журнал гражданского и уголовного права».
Сярод апублікаванага:
- История византийского права. Ч. 1—2. — Ярославль: Тип. Г. В. Фалька, 1876—1877. — 118 с.
- Античный мир и христианство. — Ярославль: Тип. Г. В. Фалька, 1880. — 85 с.
- Патриции и плебеи в Риме : историко-юрид. исследование : В 2-х т. — СПб.: Тип. т-ва «Общественная польза», 1875.
- Система римского права. Т. 1—3. — СПб: Варшава, 1887—1889.
- Брачные элементы и их значение. Историко-юридическое исследование / Дмитрия Азаревича // Временник Демидовского Юридического Лицея. — Ярославль, 1879. — Книга 18. — С. 1—132.
Зноскі
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- ↑ а б Римское право // Научная юридическая электронная библиотека «Наука Права» (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гапоненка В. А. Азарэвіч Дзмітрый Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — С. 152.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 1 лістапада
- Нарадзіліся ў 1848 годзе
- Нарадзіліся ў Горках
- Памерлі ў 1920 годзе
- Памерлі ў Калузе
- Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Адэскага ўніверсітэта
- Дактары навук
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Памерлі ў 1912 годзе
- Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
- Адэскі нацыянальны ўніверсітэт імя І. І. Мечнікава
- Юрысты