Перайсці да зместу

Дзмітрый Гаўрылавіч Булгакоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Гаўрылавіч Булгакоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 верасня 1843(1843-09-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 1918
Грамадзянства
Бацька Гаўрыла
Маці Кацярына
Жонка Вольга Васілеўна
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, гісторык, фалькларыст, святар
Мова твораў руская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмітрый Гаўрылавіч Булгакоўскі (12 верасня 1843, Ялец, Арлоўская губерня — пасля 1918) — рускі празаік, гісторык і фалькларыст, праваслаўны святар. Жонка Д. Булгакоўскага, Вольга Васілеўна, была роднай сястрой беларускага святара, дырыжора і кампазітара Уладзіміра Тэраўскага[1].

Нарадзіўся ў горадзе Ялец Арлоўскай губерні ў сям’і псаломшчыка мясцовай Прадцечанская царквы  (руск.), Гаўрыіла і Кацярыны Булгакоўскіх. Некаторы час навучаўся ў Арлоўскай духоўнай семінарыі  (руск.), але пасля смерці бацькі быў вымушаны кінуць вучобу[1]. Праз некаторы час быў запрошаны ў якасці настаўніка ў Мінскую губерню, адкуль праз год дзякуючы асабістай дапамозе архіепіскапа Міхаіла (Галубовіча) трапіў на вучобу ў Мінскую духоўную семінарыю, якую паспяхова скончыў у 1869 годзе[1].

Першым месцам служэння святара Дзімітрыя стала Успенская царква вёскі Морач Мазырскага павета, аднак менш чым праз год ён быў пераведзены ў Пінск, дзе служыў пры Феадораўскім саборы і адначасова працаваў выкладчыкам Пінскага духоўнага вучылішча[1].

15 лютага 1874 года айцец Дзімітрый быў пераведзены пробашчам у Купяціцкую царкву Пінскага павета. У гэты час ён ужо пачаў публікавацца ў перыядычных выданнях[1].

У канцы 1875 айцец Дзімітрый быў пераведзены другім святаром у Васкрасенскі сабор горада Барысава і прызначаны настаўнікам закону павятовага вучылішча. У верасні таго ж года айцец Дзімітрый перавёўся ў Літоўскую епархію, аднак неўзабаве вярнуўся на ранейшае месца ў Барысаўскі сабор. 3 жніўня 1876 года ён быў перамешчаны на месца настаўніка закону Свіслацкай настаўніцкай гімназіі ў Гродзенскую губерню[1].

Стаяў ля вытокаў народнага руху за цвярозасць у Гродзенскай губерні ў 18891914. Будучы святаром у Свіслачы, а затым у Ваўкавыску, ён адначасова выконваў абавязкі настаўніка закона, выкладчыка рускай і царкоўнаславянскай моў у Свіслацкай настаўніцкай семінарыі і ў Ваўкавыскім павятовым вучылішчы. Сур’ёзныя заняткі Булгакоўскага, зносіны з простым народам зрабілі яго імя папулярным на Гарадзеншчыне.

З 1898 года жыў у Пецярбургу як вольны святар. Тут актыўна ўключыўся ва ўсерасійскі рух за цвярозасць. Быў адным з арганізатараў «Санкт-Пецярбургскага папячыцельства аб народнай цвярозасці».

У 1900 на Парыжскай сусветнай выстаўцы яго ўзнагародзілі срэбным медалём за літаратурна-мастацкі альбом «Эхо. Пьянство и его последствия». Па праблеме алкагалізацыі ім было апублікавана некалькі кніг, у тым ліку «На помощь», «Вино на Руси», «Как я перестал пить», «Горькая правда о пьянстве», «Как отказаться от спиртных напитков» і іншыя.

Доўгі час выдаваў часопіс «Всероссийский вестник трезвости».

Па некаторых дадзеных у 1902 годзе склаў з сябе святы сан[1].

Лёс пасля 1918 года невядомы[1].

Галоўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
«Эхо. Пьянство и его последствия»
  • «Пинчуки», этнографический сборник;
  • «Эхо. Пьянство и его последствия», иллюстрированный альбом;
  • «Близнецы» (роман, СПб., 1903);
  • «Из загробного мира. Явления умерших от глубокой древности до наших дней» (2 выд.);
  • «Нижегородские легенды» (2 выд., 1896);
  • «Как отстать от вина»? (выд. 7, СПб., 1903);
  • «Что такое пьянство и как избавиться от него» (выд. 6, СПб., 1901);
  • «Роль православного духовенства в борьбе с народным пьянством» (СПб., 1900).

Зноскі