Свята-Васкрасенскі сабор (Барысаў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Васкрасенскі сабор
Званіца і сабор
Званіца і сабор
54°14′42″ пн. ш. 28°30′14″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Барысаў
Канфесія Руская праваслаўная царква
Епархія Мінская
Архітэктурны стыль Псеўдарускі стыль[1]
Аўтар праекта П. Мяркулаў, В. Струеў
Дата заснавання 1874
Будаўніцтва 18741907 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000004шыфр 612Г000004
Стан Дзейнічае
Сайт Афіцыйны сайт

Васкрасенскі сабор (Мінская вобласць)
Васкрасенскі сабор
Васкрасенскі сабор

Васкрасенскі сабор, Сабор Уваскрэшання Гасподняга — праваслаўны храм у г. Барысаве[2][3]. Знаходзіцца ў старай частцы Барысава на гандлёвай плошчы. Сабор з'яўляецца вельмі яскравым прыкладам маскоўска-яраслаўскага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю на Беларусі[4], прысутнічаюць прыкметы стылізацыі формаў маскоўскага царкоўнага будаўніцтва XVII стагоддзя[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Васкрасенскі сабор у 1910 годзе

Да пабудовы сучаснага сабора на яго месцы знаходзілася драўляная Васкрасенская царква, збудаваная ў 1620—1648 гадах[2], якая згарэла ў 1865[4] ці 1867 годзе[3]. Пасля гэтага архітэктарам П. Мяркулавым[2] пры ўдзеле рэктара Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу Л. М. Бенуа(руск.) бел. быў распрацаваны праект новага храма — сабора ў гонар Уваскрасення Хрыстовага з чырвонай цэглы[3].

Дадзены праект быў зацверджаны па асабістым хадайніцтве мінскага епіскапа Аляксандра (Дабрыніна)(руск.) бел.. Ужо ў верасні 1871 на гандлёвай плошчы, на месцы ранейшага Спаса-Праабражэнскага храма, адбылася закладка сабора[5].

Будавалі сабор высокакваліфікаваныя муляры з Івянца, а для афармлення інтэр’еру былі запрошаныя віленскія мастакі Елішэўскі і Трутнеў(руск.) бел.. Пытаннямі фінансавання будаўніцтва і яго забеспячэннем неабходнымі матэрыяламі загадваў маршалак мясцовага дваранства Уладзімір Ярмольскі, а тэхнічнае кіраўніцтва ажыццяўляў архітэктар Сяргей Пятровіч Іваноў[6].

Асвячэнне новага сабора адбылося 20 кастрычніка 1874 года, яго ажыццявіў правялебны Аляксандр. Па дадзеных 1901, у парафіі налічвалася з гараджан 2954 мужчыны і 2966 жанчын і жыхары 9 навакольных вёсак[1]. Сабор, закрыты ў 1937 годзе, узнавіў сваю дзейнасць у час вайны[1]. У 1945 годзе быў перададзены вернікам[7].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Васкрасенскі сабор у 2008 годзе

Сабор уяўляе сабой дзевяцікупальны трохнефны трохапсідны храм з трыма прытворамі[4].

Храм з'яўляецца крыжовым у плане, цэнтральны аб'ём у плане квадратны[4]. Яго памеры наступныя — даўжыня складае 27 метраў, шырыня — 23 метра, а вышыня — 12 метраў[4]. Кубападобны асноўны аб'ём завершаны традыцыйным для праваслаўнага храмабудаўніцтва пяцікупаллем на чатырохсхільным даху, які мае ў цэнтры цыліндрычны светлавы барабан і купал-цыбуліну, а па кутах узведзены цыліндрычныя барабаны з макаўкамі. Такія ж купалы прысутнічаюць над апсідай і бакавымі прыбудовамі[4][2]. Сярод дэкаратыўных элементаў багата ўпрыгожанага фасада — какошнікі, ліштвы і (як арачных аконных, так і дзвярных праёмаў) з паўкруглымі і трохвугольнымі франтонамі, прафіляваныя карнізы, вуглавыя руставаныя пілястры, філёнгі, кантрастуючы з чырвоным киричным фонам. Для падкрэслення галоўнага арачнага ўваходу выкарыстаны вялікі партал, які выглядае прафіляванай аркай на 4 бочкападобных слупах[1][2][4].

Асаблівую ўрачыстасць і вытанчанасць вобразу сабора надае каларыстычны кантраст чырвоных цагляных сцен, упрыгожаных элементамі архітэктурнай пластыкі: вуглавымі калонамі, налічнікамі вокнаў, парталамі, кілепадобнымі какошнікамі.

Званіца[правіць | правіць зыходнік]

Званіца ў 2013 годзе

У 1907[8] годзе перад храмам на адной восі з ім узведзена цагляная званіца, створаная з цэглы ў стылі самога храма па праекце архітэктара В. Струева. Званіца, якая ўяўляе сабой вежападобны шатровы будынак, з'яўляецца трох'яруснай — васьмярык на двух чацверыках — і завяршаецца макаўкай. Першы ярус займае брама[1][7][9]. У ліку іншых званіца сведчыць аб добрым веданні Струевым народнага дойлідства і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі[10].

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Унутраная прастора, якая асвятляецца двума радамі аконных праёмаў, падзелена чатырма магутнымі слупамі на 3 нефы, перакрытых крыжовымі скляпеннямі. Тыя ж чатыры слупы пры дапамозе парусаў падтрымліваюць светлавы барабан са сферычным купалам[2][4], што знаходзіцца над сяродкрыжжам.

Сцены раскрапаваны пры дапамозе профіляў і лапатак. У канцы апсіды знаходзіцца фрэскавая[9][4] выява Бога Саваофа(руск.) бел., на крыжавых скляпеннях на падпружных арках — арнаментальная размалёўка[1][9][4]. Над уваходам у царкву знаходзяцца хоры, адкрытыя арачным праёмам. На хоры вядзе лесвіца з тамбура[9][4]. Галоўны прастол(руск.) бел. у імя Уваскрэсення Хрыстова размешчаны ў апсідзе, па левы бок ад яго знаходзіцца прастол у гонар святога князя Уладзіміра, па правую ж — пасад у гонар святога князя Аляксандра Неўскага. Усе тры іканастасы зробленыя з дубу і з'яўляюцца неафарбаванымі. Галоўны з'яўляецца чатырох'ярусным з 24 абразамі, іканастасы з абодвух прыдзелаў — аднаярусныя з 10 абразамі кожны. Іх упрыгожваюць пазалочаныя калоны, разьба, рамы і карнізы[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 40. — ISBN 978-985-11-0389-4.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Кулагін А. М., Чарнатаў У. М. Васкрасенскі сабор // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 1. — С. 53. — 284 с. — 8 000 экз.
  3. 3,0 3,1 3,2 Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мн., 2007. — С. 39. — ISBN 978-985-11-0389-4.
  4. 4,00 4,01 4,02 4,03 4,04 4,05 4,06 4,07 4,08 4,09 4,10 Чарнатаў У. М. Барысаўскі Васкрасенскі сабор // Архітэктура Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 70. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  5. Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 39—40. — ISBN 978-985-11-0389-4.
  6. История (руск.) 
  7. 7,0 7,1 Чарнатаў У. М. Барысаўскі Васкрасенскі сабор // Архітэктура Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 71. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  8. Часам у якасці даты прыводзіцца 1913 год. Гл.: Гісторыя беларускага мастацтва / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома Л. М. Дробаў, П. А. Карнач. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. — Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.. — С. 285. — 448 с. — ISBN 5-343-00319-2.
  9. 9,0 9,1 9,2 9,3 Кулагін А. М., Чарнатаў У. М. Васкрасенскі сабор // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 1. — С. 54. — 284 с. — 8 000 экз.
  10. Гісторыя беларускага мастацтва / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома Л. М. Дробаў, П. А. Карнач. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. — Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.. — С. 285. — 448 с. — ISBN 5-343-00319-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]