Дзмітрый Спірыдонавіч Маркоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Спірыдонавіч Маркоўскі
Дата нараджэння 12 чэрвеня 1912(1912-06-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 1990
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»

Дзмітрый Спірыдонавіч Маркоўскі (12 чэрвеня 1912, в. Мачаск, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць — 1990) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1955), дацэнт. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Барысаўскі педагагічны тэхнікум, Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (гістарычны факультэт, 1938), Авіяшкола (1939), Інстытут павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў марксізму-ленінізму Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Т. Р. Шаўчэнкі (аспірантура, 1955).

Працаваў у сямігадовай школе ў в. Мачаск (1930—1934, дырэктар), Міністэрстве асветы БССР (1938, начальнік упраўлення сярэдніх школ), Доме Чырвонай Арміі (1939—1941, начальнік), Брэсцкім педагагічным вучылішчы (1945—1953, дырэктар), Маладзечанскім настаўніцкім інстытуце (1953—1955, дырэктар), Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (з 1955, у 1955—1973 — рэктар).

Навуковыя інтарэсы: палітычная гісторыя; арганізацыя адукацыі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэны Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 2-й ступені, Чырвонай Зоркі, «Знак Почета», Працоўнага Чырвонага Сцяга і інш[1][2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]