Долі Мэдысан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Долі Мэдысан
англ.: Dolley Madison
першая лэдзі ЗША
4 сакавіка 1809 — 4 сакавіка 1817
Папярэднік Томас Джэферсан
Пераемнік Элізабет Манро

Нараджэнне 20 мая 1768(1768-05-20)[1][2][…]
Смерць 12 ліпеня 1849(1849-07-12)[1][2][…] (81 год)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні англ.: Dolley Payne[4]
Бацька Джон Пейн[d][5]
Маці Mary Coles[d][5]
Муж Джон Тод[d][6] і Джэймс Мэдзісан[5][7]
Дзеці Джон Пейн Тод[d] і N Тод[d][8]
Веравызнанне квакеры і хрысціянства
Дзейнасць пісьменніца
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера Першая лэдзі ЗША, палітыка[3] і дыпламатыя[3]
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Долі Пэйн Тод Мэдысан (англ.: Dolley Payne Todd Madison, 20 мая 1768 — 12 ліпеня 1849) — жонка 4-га прэзідэнта ЗША Джэймса Мэдысана, першая лэдзі ЗША з 1809 па 1817 год.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Долі нарадзілася ў 1768 годзе ў Нью-Гардэне, цяпер Гілфард Кантры, Паўночная Караліна, у сям’і фермера. Свае падлеткавыя гады яна правяла ў Філадэльфіі. У студзені 1790 яна выйшла замуж за юрыста Джона Тода; у сямейнай пары было двое дзяцей — Джон Пэйн (1792—1852) і Уільям Тэмпл (нарадзіўся і памёр у 1793) . Увосень 1793 яе муж і малодшы сын памерлі ад жоўтай ліхаманкі.

Другім мужам Долі стаў Джэймс Мэдысан, з якім яна пабралася шлюбам 17 верасня 1794 г. Дзяцей у іх не было, аднак яны разам гадавалі Джона — сына ад першага шлюбу Долі. У 1801 сямейная пара пераехала ў Вашынгтон. Як жонка дзяржаўнага сакратара (такую ​​пасаду займаў яе муж з 1801 па 1809), Долі Мэдысан выконвала ролю гаспадыні Белага дома падчас прэзідэнцтва Томаса Джэферсана, які быў удаўцом.

Падчас вайны 1812 года перад захопам Вашынгтона брытанскай арміяй Долі Мэдысан выратавала срэбра і іншыя каштоўнасці Белага дома, адправіўшы іх на захоўванне ў банк Мэрыленда. Сярод выратаваных ёю рэчаў быў таксама партрэт Джорджа Вашынгтона.

Зноскі

  1. а б Dolley Madison // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Dorothea Payne // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. http://www2.vcdh.virginia.edu/madison/overview/name.html
  5. а б в Kindred Britain
  6. Kindred Britain Праверана 15 красавіка 2021.
  7. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  8. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Allgor, Catherine. A Perfect Union: Dolley Madison and the Creation of the American Nation. New York: Henry Holt, 2005.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]