Перайсці да зместу

Другі ліст да Цімафея Святога Апостала Паўла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Другі ліст да Цімафея Святога Апостала Паўла

Ілюстрацыя да 2-га ліста да Цімафея, Томас Маклін, 1789
Раздзел: Новы Запавет
Вікікрыніцы: Другое Пасланьне да Цімахве́я сьв. ап. Паўлы

Тэкст на Вікікрыніцах

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Другі́ ліст да Цімафе́я Свято́га Апо́стала Па́ўла[1], Другі́ ліст да Цімафе́я[2], Друго́е пасла́ньне да Цімафе́я[3] — адзін з лістоў апостала Паўла, які ўвайшоў у спіс кніг Новага Запавета. Знаходзіцца пасля першага ліста да Цімафея перад лістом да Ціта.

Гэта самы апошні ліст апостала, ён напісаны з няволі. Апостал быў паўторна арыштаваны, магчыма, ў гэтым удзельнічаў нейкі каваль Аляксандр, які потым выступіў сведкай абвінавачвання. Пасля першай частцы працэса зыход для Паўла быў добрым, аднак апостал прадчувае, што час ягонага жыцця на зыходзе і ён атрымае смяротны прысуд.

Таму гэты ліст можна разглядаць як духоўнае завяшчанне Паўла. Апостал не толькі настаўляе Цімафея, але просіць, замаўляе і моліць, разумеючы, што пасля смерці Паўла Цімафею прыйдзецца працаваць самастойна без падтрымкі і абароны Паўла. З усіх лістоў Паўла гэтае — самае цёплае, пяшчотнае і жалобнае. З яго можна даведацца, што большасць былых супрацоўнікаў пакінула Паўла, а некаторыя сталі адступнікамі. Нікто не рызыкнуў стаць на судзе ў якасці сведкаў абароны.

Павел завяшчае Цімафею быць мужным і стойкім, нястомна працаваць, беручы прыклад з Ісуса і самага Паўла. Хрысціянскага прапаведніка можна параўнаць як з воінам, так і з земляробам і атлетам. Ён павінен увесь час змагацца з ерасямі, якія пагражаюць знішчыць Царкву. Павел пастаўляе замест сабе Цімафея, дае яму настаўленні наконт яго працы. Апостал падводзіць рысу свайго жыцця і піша, што ён выканаў свой абавязак, як атлет на спаборніцтвах, ён прабяжаў забег даўжынёй у жыццё.

У заканчэнні ліста Павел паведамляе пра свае абставіны і просіць Цімафея хутчэй прыйсці да яго. Ліст поўны пэўных дэталей, імён, шмат болі і журботы і адначасова радасці.

Час і месца напісання

[правіць | правіць зыходнік]

Гэта самы апошні ліст з тых, што дайшлі да нас. Ён быў напісаны з Рыму, дзе Павел правёў апошнія дні свайго жыцця.

Структура ліста

[правіць | правіць зыходнік]

Ліст падзелены на 4 раздзелы. Ён пачынаецца з пранікнёнай малітвы, у якой Павел заклікае Цімафея быць верным свайму Пану на прыкладзе Хрыста, Паўла і родных Цімафея. Апостал напамінае Цімафею пра неабходнасць супрацьстаяць ілжэвучэнням. Павел прадказвае Цімафею, што ў апошнія часы наступіць падзенне нораву, аднак, нягледзячы на поспех ілжэвучэнняў, іх чакае пагібель. Таму Цімафей павінен быць асабліва цвёрдым у вучэнні, якое ён атрымаў ад Паўла і якое згоднае са Святым Пісаннем, таму што яно з’яўляецца крыніцай праўды. Далей ідуць асабістыя настаўленні і просьбы, якія прадстаўляюць духоўнае завяшчанне Паўла, у якім ён падводзіць вынікі свайго жыцця і служэння.

Сціслы план ліста

[правіць | правіць зыходнік]
  • Прывітанне (1:1-2)
  • Падзякі і словы падбадзёрвання (1:3-2:13)
  • Парады і засцярогі (3:1-4:5)
  • Падзеі апошняга часу (4:6-18)
  • Заключныя прывітанні (4:19-22)


Зноскі

  1. Анатоль Клышка. Новы Запавет. — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2014. — 610 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-6983-42-2.
  2. Уладзіслаў Чарняўскі. Біблія. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў. — Мінск: Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь, 2012. — 1127 с. — 4 000 экз. — ISBN 978-985-6183-14-6.
  3. Васіль Сёмуха. Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. Кананічныя. У беларускім перакладзе. — DUNCANVILLE, USA: WORLD WIDE PRINTING, 2002. — 1538 с. — 10 000 экз. — ISBN 1-58712-085-2.
  • Райт Н.Т. Павел. Пастырские Послания. I и II Послания к Тимофею и Послание к Титу: популярный комментарий. - М.: ББИ, 2008. - 168 с. ISBN 5-89647-193-9
  • Библейские комментарии отцов Церкви и других авторов. Новый Завет. Т. IX.: Послания Колоссянам, Фессалоникийцам 1-е и 2-е, Тимофею 1-е и 2-е, Титу, Филимону. - М., 2006. - 480 с. ISBN 5-901494-10-5
  • Джон Ф. Мак-Артур. Толкование книг Нового Завета. 2-е Послание к Тимофею. - Славянское Евангельское Общество, 2000. – 240 с. ISBN 1–56773–030–2