Жыткавіцкае радовішча бурага вугалю

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Жыткавіцкае радовішча бурага вугалю знаходзіцца ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, на паўднёвы захад ад горада Жыткавічы.

Выяўлена ў 1969 годзе ў адкладах неагену. Аб’ядноўвае 4 блізка размешчаныя вугальныя паклады. Магутнасць вугальнага пласта 0,3—15,6 м, глыбіня залягання 12,4—44,4 м. Сярэдняя цеплыня згарання 6,2—7,2 МДж/кг. На плошчы 16,9 км² запасы вугалю складаюць 69,1 млн тон.

Радовішча не распрацоўваецца, аднак існуюць планы яго распрацоўкі ў блізкай перспектыве з выкарыстаннем здабытага вугалю на ДРЭС, якая будзе пабудавана ў гэтым рэгіёне.