Перайсці да зместу

Заброддзе (Нарачанскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Заброддзе
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 11 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222445
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213849046
Заброддзе на карце Беларусі ±
Заброддзе (Нарачанскі сельсавет) (Беларусь)
Заброддзе (Нарачанскі сельсавет)
Заброддзе (Нарачанскі сельсавет) (Мінская вобласць)
Заброддзе (Нарачанскі сельсавет)

Забро́ддзе[1] (трансліт.: Zabroddzie, руск.: Забродье) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарачанскага сельсавета.

Знаходзіцца за 15 км на паўночны захад ад горада Вілейка, за 118 км ад Мінска, на рацэ Нарач.

У 1897 годзе засценак у Вілейскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. У пачатку XX стагоддзя 46 жыхароў, 57 дзесяцін зямлі.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, знаходзілася ў Каловіцкай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства.

З верасня 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Бараўцаўскім сельсавеце. З чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З фронту не вярнуліся 6 жыхароў. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 25 лістапада 1948 года створаны калгас «Новае жыццё». З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. З 11 верасня 1975 года ў Нарачанскім сельсавеце. Землі ў складзе калгаса імя XXI з’езда КПСС.

  • 1897 год — 42 жыхары, 5 двароў.
  • 1938 год — 69 жыхароў, 10 двароў.
  • 1960 год — 67 жыхароў.
  • 1988 год — 26 жыхароў, 12 гаспадарак.
  • 2008 год — 10 жыхароў, 8 гаспадарак.
Крыніца «Стрэж».
Барысаглебская капліца ў Заброддзі.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)