Барыс Барысавіч Цітовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барыс Цітовіч
Імя пры нараджэнні: Барыс Барысавіч Цітовіч
Дата нараджэння: 28 чэрвеня 1948(1948-06-28) (71 год)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Сцяг СССР СССР
Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці: мастак
Месца працы:
Жанр: станковая графіка,
кніжная графіка,
манументалны жывапіс,
іканапіс,
скульптура
Вучоба:


Барыс Цітовіч (Барыс Барысавіч Цітовіч; 28 чэрвеня 1948, горад Коркіна, Расія) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1972). Працуе ў станковай і кніжнай графіцы, манументальным жывапісе, іканапісе і скульптуры. Член Беларускага саюза мастакоў з 1979 года[1].

З'яўляўся галоўным мастаком музейнага комплексу «Дудуткі»[2]. Ад ліпеня 2005 года працуе навуковым супрацоўнікам з Вілейскага краязнаўчага музея па стварэнню мемарыяльнага комплекса, прысвечанага падзеям Першай Сусветнай вайны ў вёсцы Заброддзе Нарачанскага сельскага Савета Вілейскага раёна.[2].

Вядзе адукацыйную работу з моладдзю ў Вілейскім краязнаўчым музеі[3]

Жыве ў вёсцы Заброддзе на Вілейшчыне.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар ілюстрацый да кніг «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» (абедзве 1973), «Завеі, снежань» (1978) Івана Мележа, «Дзве аповесці» Віктара Казько (1977), «Пушча» Віктара Карамазава (1979), «Марат Казей» Петруся Броўкі (1980), зборнік вершаў і паэм «Песня свабоды» Янкі Купалы (1982) на малдаўскай мове, «Летуценнік», «Смутак белых начэй» абедзве (1985) Івана Навуменкі, «Ля крыніцы: Аповесці» Янкі Брыля (1986), «Зеніт» Івана Шамякіна (1987) і інш.; графічных серый «Памяці Брэста» (1975), «Поры года» (1978), «Салдацкім удовам прысвячаецца» (1981), «Мае аднавяскоўцы» (1982), «Сялянскі накцюрн» (1983), «Тыя, хто перанёс вайну» (1985), «Хроніка з нататкамі на палях» (1986), серыі помнікаў ахвяр 1-й і 2-й сусветных войнаў у Вілейскім раёне Мінскай вобласці, роспісу Свята-Ціханаўскай царквы ў Вілейцы[3], абразоў, мемарыяльнай капліцы ў вёсцы Заброддзе Вілейскага раёна.

Адзін са стваральнікаў (разам з жонкай Валянцінай) і мастак-пастаноўшчык (з 1975) Нарачанскага ўзорнага дзіцячага тэатра Ялінка ў вёсцы Нароча Вілейскага раёна.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Бацька скульптара і калекцыянера Данілы Цітовіча[4].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя — Мн. 2003 г. — т.17

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://belartunion.by/mastaki.html // Беларускі саюз мастакоў
  2. 2,0 2,1 http://vilmuseum.by/about/about-the-staff/ // Вілейскі краязнаўчы музей
  3. 3,0 3,1 http://www.rh.by/by/153/20/4103/ Лекцыю аб іканаграфіі правядзе Барыс Цітовіч // «Рэгіянальная газета»
  4. http://www.rh.by/by/108/250/2736/ Цітовіч Даніла // «Рэгіянальная газета»