Заказанка
Вёска
Заказанка
| ||||||||||||||||||||||
Заказа́нка[2] (трансліт.: Zakazanka, руск.: Заказанка) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Знаменскага сельсавета. Размешчана за 16 км на поўдзень ад Брэста, 16 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Цэнтральны, на аўтадарозе Брэст — Тамашоўка, на захадзе дзяржаўная граніца з Польшчай.
У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Агравіта» (цэнтр — в. Гершоны).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Выяўленая археолагамі стаянка за 2 км на поўнач ад вёскі, у даліне р. Заходні Буг, на пясчаных узгорках сведчыць, што гэта мясцовасць была заселена людзьмі ў глыбокай старажытнасці.
У пачатку XXстагоддзя вёска ў Мяднянскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Мяднянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. Побач размяшчаўся аднайменны фальварак (1 будынак, 7 жыхароў).
З 1939 года ў складзе БССР, з 1940 года ў Страдзецкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну 6 вяскоўцаў загінулі.
16 ліпеня 1954 года перададзена ў склад Гершонскага сельсавета[3], у склад якога ўваходзіла да 21 снежня 2007 года.
Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Страдзецкага сельсавета[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 90 жыхароў (1905)
- 8 двароў, 53 жыхары (1921)
- 22 двары, 100 жыхароў (1940)
- 75 жыхароў (1959)
- 13 гаспадарак, 24 жыхары (1997)
- 10 гаспадарак, 12 жыхароў (2005)
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Наталка Бабіна, беларуская пісьменніца
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Стаянка перыяду мезаліту, неаліту, бронзавага веку (8—1-е тысячагоддзі да н.э.) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112В000088
Зноскі
- ↑ Почтовый индекс РБ г.Брест д.Заказанка
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Брестского областного совета депутатов № 306 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района Брестской области» Архівавана 19 студзеня 2017. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Заказанка