Блуа (замак)
Замак | |
Блуаскі палац-замак | |
---|---|
Château de Blois | |
47°35′08″ пн. ш. 1°19′51″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Францыя |
Дэпартамент | Луар і Шэр, Блуа |
Архітэктурны стыль | готыка, французскі рэнесанс[d] і класіцызм |
Архітэктар | Кален Біяр[d] |
Дата заснавання | XIII стагоддзе |
Будаўніцтва | XIII стагоддзе — XVII стагоддзе |
Статус | гістарычны помнік |
Сайт | chateaudeblois.fr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каралеўскі замак Блуа (фр.: château de Blois) у французскім дэпартаменце Луар і Шэр — самы буйны па памерах з замкаў Луары, любімая рэзідэнцыя французскіх каралёў Людовіка XII і Францыска I. Замак знаходзіцца ў цэнтры горада Блуа, на правым беразе Луары, і нароўні з іншымі луарскімі замкамі знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА як помнік Сусветнай спадчыны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Асноўная частка існуючага палаца-замка была выбудавана ў XV стагоддзі герцагамі Арлеанскімі. Калі адзін з іх уступіў на французскі прастол пад імем Людовіка XII (1498), ён застаўся жыць у Блуа. Яго дачка Клод таксама была прывязана да рэзідэнцыі ў Блуа і настаяла на тым, каб яе муж, Францыск I, вылучыў сродкі на абнаўленне познегатычнага палаца ў духу італьянскага рэнесансу. Пасля смерці каралевы на планах Францыска перабрацца ў Блуа з Амбуаза быў пастаўлены крыж, і рэнесанснае крыло замка засталося недабудаваным.
Канец XVI стагоддзя адзначыўся ў Блуа крывавымі падзеямі. Пры выкрыцці Амбуазскай змовы Гізы павезлі караля ў больш прыдатны на выпадак аблогі Амбуаз. Генрых III заманіў у палац свайго ворага, Генрыха Гіза з братам-кардыналам, дзе яны абодва былі забіты каралеўскімі целаахоўнікамі, а яшчэ праз два тыдні тут памерла Кацярына Медычы. (Турыстам паказваюць яе тайнік для ядаў).
Пры Бурбонах рэзідэнцыя ў Блуа страціла палітычнае значэнне. Людовік XIII выдаліў туды са сталіцы сваю маці, Марыю Медычы. Пазней палацам валодаў яго брат, Гастон Арлеанскі, які даручыў Франсуа Мансару прыбудаваць да палаца пакоі ў найноўшым гусце барока. Гэта праца не была даведзена да канца па прычыне недахопу сродкаў. Напачатку XVIII стагоддзя палац быў адведзены ў распараджэнне польскай каралевы-ўдавы Марысенькі. Луі-Філіп у XIX стагоддзі адрэстаўраваў, нанова мэбляваў і маляўніча дэкараваў спустошаныя за гады рэвалюцыі каралеўскія пакоі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- (фр.) Афіцыйны сайт замка і музеяў Блуа
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Блуа (замак)
-
Палац Людовіка XII
-
Рэнесанснае крыло Францыска I
-
Каралеўскія пакоі з вензелямі Генрыха IV
-
Барочнае крыло Гастона Арлеанскага
-
Знакамітая ажурная лесвіца, якая прыпісваецца Леанарда да Вінчы