Заходні Сулавесі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заходні Сулавесі
індан.: Sulawesi Barat
Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Мамуджу
Дата ўтварэння 2004
Губернатар Ali Baal Masdar[d]
Афіцыйныя мовы інданезійская мова
Насельніцтва 1 284 620 (2 014)
Нацыянальны склад мандарцы (49,15%), тараджы (13,95%), бугі (10,79%), яванцы (5,38%)
Канфесійны склад Іслам (83.1%), хрысціянства (14,36%)
Плошча 16 787,18 км²
Вышыня
над узроўнем мора
121 м
Часавы пояс UTC+8
Код ISO 3166-2 ID-SR
Паштовыя індэксы 91311 - 91591
Код аўтам. нумароў DC
Афіцыйны сайт
Дэвіз Mellete Diatonganan (Трымайся праўды)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заходні Сулаве́сі (індан.: Sulawesi Barat) — правінцыя на захадзе вострава Сулавесі ў Інданезіі. Плошча - 16 787,18 км². Насельніцтва (2014 г.) - 1 284 620 чал. Падзяляецца на 5 акруг. Адміністрацыйны цэнтр — Мамуджу.

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Правінцыя Заходні Сулавесі займае заходнюю частку вострава Сулавесі, мяжуе з правінцыямі Цэнтральны і Паўднёвы Сулавесі, на захадзе — з Макасарскім пралівам. Працягласць берагавой лініі — каля 752 км. Лясы займаюць плошчу 1 131 908 га. У іх захаваліся рэдкія віды флоры і фаўны.

Клімат экватарыяльны пасатны. Сярэднегадавая тэмпература трымаецца каля +28 °C. З кастрычніка да сакавіка працягваецца сезон мусонаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да пачатку XIX ст. на тэрыторыі Заходняга Сулавесі склалася 14 дзяржаўных аб'яднанняў Мандар, якія трапілі ў залежнасць ад Нідэрландаў. У 1950 г. яны былі далучаны да Інданезіі. У 2004 г. створана асобная правінцыя Заходні Сулавесі.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйныя галіны эканомікісельская гаспадарка, лясная гаспадарка, транспарт і рыбалоўства. Правінцыя Заходні Сулавесі вядома вытворчасцю высокаякасных сартоў кавы, какава, какосаў. У 2010 г. сукупны ВУП правінцыі дасягнуў 948,5 млн долараў — значна менш, чым у сярэднім у Інданезіі. Аднак дзяржаўныя капіталаўкладанні садзейнічаюць хуткаму росту ВУП.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Indonesian Minister of Home Affairs Decree 100.1.1-6117 Of 2022 — С. 3329.