Перайсці да зместу

Змітро Віталін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змітро Віталін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 жніўня 1912(1912-08-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лістапада 2004(2004-11-04) (92 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, журналіст, перакладчык
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Змітро Віталін, сапр.: Зміцер Рыгоравіч Сергіевіч (нар. 8 жніўня 1912, в. Сухое, Пінскі павет, Мінская губерня, цяпер Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць — 4 лістапада 2004, Адэса, Украіна; Псеўданімы: Байструк; Клоп; П.Прыпецкі) — беларускі паэт, празаік, журналіст.

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. З 1915 года знаходзіўся з бацькамі ў эвакуацыі ў Бранску. Летам 1919 года вярнуліся ў Беларусь у Калінкавічы. Скончыў Калінкавіцкую васьмігодку (1928). З 1929 года ў Менску. Набыў спецыяльнасць электраманцёра і працаваў у Радыёцэнтры БССР радыёманцёрам, потым карэспандэнтам. Член БелАПП з 1930. Сакратар часопіса «Шляхі калектывізацыі». З вясны 1932 адказны сакратар крычаўскай раённай газеты. У верасні 1932 паступіў вучыцца на творчае аддзяленне МВПІ. Ягоныя вершы, паводле С. Грахоўскага, хваліў Янка Купала.

Арыштаваны ДПУ БССР 23.2.1933 па справе «Беларускай народнай Грамады». Асуджаны на ссылку 10.8.1933. Пакаранне адбываў у Марыін­ску Кемераўскай вобласці, дзе знаходзіўся на пасяленні (некаторы час разам з М. Лужаніным і З. Астапенка). Вярнуўся ў Калінкавічы ў канцы 1935. Адбыўшы вайсковую службу, працаваў на фанернай фабрыцы ў Мазыры. Быў карэспандэнтам газеты «Бальшавік Палесся».

У вайну на фронце. З канца 1943 карэспандэнт дывізіённай газеты «Вперёд за Родину!». З чэрвеня 1945 года ў рэдакцыі газеты «За честь Родины», якая дыслакавалася ў Вене. У 1950 пераведзены ў адэскую акруговую газету «Защитник Родины». У 1956 накіраваны ў Будапешт, дзе працаваў у рэдакцыі газеты групы войск «Ленинское знамя». Дэмабілізаваны ў 1961 у званні маёра. Жыў у Адэсе. З 1961 на творчай рабоце. Працуючы ў армейскіх газетах і жывучы ў Адэсе, друкаваў тое, што пісаў на рускай мове.

Памёр 4 лістапада 2004 года ў Адэсе. Пахаваны там жа[1].

«Будзем жыць». 1932

Друкавацца пачаў з 1930. Аўтар зборніка вершаў «Будзем жыць»[2] (1932). Перакладаў з рускай мовы.

Пад уласным прозвішчам выдаў кнігі на ваенную тэматыку «На голубом Дунае» (Адэса, 1955), «Первый бой» (Адэса, 1957), «Мы служим Родине» (Масква, 1962), «Приветствие из юности» (Адэса, 1964), «Начало легенды» (Масква, 1966), «Тревожная осень» (Адэса, 1966), «Десять дней отдыха» (Масква, 1967), «Высокий остров» (Адэса, 1969), «Маршевая рота» (Адэса, 1971), «Товарищи огненных лет» (Масква, 1972), «Гроза на рассвете» (Адэса, 1973), «Сосны среди поля» (Адэса, 1975), «Хорошие приметы» (Адэса, 1978), «Нет последних рубежей» (Адэса, 1982), «Личная война» (Кіеў, 1983).

Зноскі

  1. Віталін Змітро – Белліт  (3 жніўня 2023). Праверана 26 ліпеня 2024.
  2. Змітро Віталін. Будзем жыць: Вершы. — Мн. : ДВБ, 1932. — 79 с.