Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Маскве. Вясной 1918 г. у чырвонагвардзейскім атрадзе ваяваў супраць нямецкіх войск, быў губернскім камісарам па польскіх справах у Варонежы. Са снежня 1918 г. камісар камандных курсаў Заходняй стралковай дывізіі, намеснік начальніка палітаддзела 8-й стралковай дывізіі, інструктар палітаддзела 16-й арміі. У 1920—1923 гг. сакратар Магілёўскага павятовага камітэта партыі, старшыня Магілёўскага павятовага выканкома, загадчык аддзела кіравання Гомельскага губвыканкома. У час партыйнай чысткі (1921 г.) неабгрунтавана абвінавачаны ў пралетарскай ненадзейнасці — «нацыяналістычных, сялянскіх ухілах», а пазней — у шпіянажы. Аднак яго высокі аўтарытэт сярод членаў партыі дапамог яму пазбегнуць выключэння з партыі і рэпрэсій. У 1923 г. у распараджэнні ЦК РКП(б), сакратар Барысаўскага павятовага камітэта КП(б)Б.