Перайсці да зместу

Калодзішчы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Калодзішчы
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
242 м[1]
Насельніцтва
19 599 чалавек (2022)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223050 і 223051
Аўтамабільны код
5
Калодзішчы на карце Беларусі ±
Калодзішчы (Беларусь)
Калодзішчы
Калодзішчы (Мінская вобласць)
Калодзішчы

Кало́дзішчы[2] (трансліт.: Kalodziščy, руск.: Колодищи) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр Калодзішчанскага сельсавета.

Ад калода "кароткае тоўстае бервяно; вулей, зроблены з камля дуплістага дрэва". Недалёка ад Калодзішчаў — Ліпавая Калода. Канчатак як у назвах навакольных вёсак Азярышча, Масцішча, Гарадзішча (раней "Гарадзішчы").

Прымыкае да гарадской мяжы Мінска на ўсходзе ад горада. Тэрыторыя пасёлка складаецца з некалькіх частак, ізаляваных адна ад адной лесам, пусткамі, гаражнымі кааператывамі, складамі, прамысловымі зонамі і іншым.

Заснаваны ў 2-й палове XIX ст. як леснічоўка. Першымі пасяленцамі ў 1867 годзе былі прызначаныя леснікамі жыхары вёскі Бярозаўка — два браты Ілья і Міхаіл Карповічы.

Да 1871 года разам з чыгункай Масква — Брэст пабудавана станцыя Калодзішчы. Неўзабаве пабудаваны невялікі лесапільны завод і праведзена вузкакалейная дарога. У 1910 годзе завод належаў Кляжыну, многія жыхары Калодзішчаў працавалі на ім.

У 1917 годзе пабудаваны ваенны гарадок і размясцілася воінская часць па навучанні сабак для памежнай службы. Пабудавана чыгуначная ветка Калодзішчы — Міханавічы. У былой сядзібе Анісава адкрыта амбулаторыя. Адкрыта пачатковая школа.

Падчас Другой сусветнай вайны Калодзішчы моцна пацярпелі. Цалкам знішчаны Беларускі рэспубліканскі радыёцэнтр, спалена школа, станцыя.

У 1947 годзе Беларускі рэспубліканскі радыёцэнтр адноўлены. Адноўлены калгас «Перамога». Калодзішчы атрымалі статус рабочага пасёлка.

У канцы 1950-х гадоў пабудаваны тыпавая сярэдняя школа з гімнастычнай залай, клуб і дзіцячы сад.

У 1961 годзе ў Калодзішчах размешчана Геафізічнае ўпраўленне па здабычы і пошуках нафты ў Беларусі. У 1967 годзе Упраўленне пераўтворана ў трэст.

У 1970 годзе ў Калодзішчах пабудаваны Беларускі тэлевізійны цэнтр. Адсюль у эфір пачала выходзіць трэцяя праграма Беларускага тэлебачання, магутнасць перадатчыкаў — 5/1,5 квт. У 1971 годзе адсюль жа пачалася трансляцыя таксама 1 і 2 праграм, магутнасцю перадавальных станцый 25/7,5 квт.

У 1977 годзе ў Калодзішчах пабудаваны «Дом быту» і гандлёвы цэнтр.

У 2008 годзе, пасля больш як дзесяцігадовага перапынку, пачата будаўніцтва некалькіх шматкватэрных дамоў.

Рашэннем Мінскага райсавета ад 17 лютага 2011 года № 103 рабочы пасёлак Калодзішчы пераўтвораны ў аграгарадок.

У 2019 годзе адкрыты падземны пераход праз чыгуначныя пуці і новы будынак чыгуначнай станцыі.

У 2021 годзе пачата праектаванне і будаўніцтва чыгуначнага моста.

Пасля 1917 года адкрыта пачатковая школа. Першая настаўніца — Алена Васілеўна Крыцкая. Арганізаваны гурткі лікбезу. У 1933 годзе пачатковая школа пераўтворана ў сямігадовую, у 1936 годзе — у сярэднюю.

Сярод вучняў школы

  • Вікенцій Паўлавіч Карповіч, лётчык-знішчальнік, Герой Савецкага Саюза (1942)
  • Уладзімір Лаўрэнцьевіч Панасюк, партызан
  • Уладзімір Кузьміч Глазуноў, партызан
  • Жыгімонт Эрдман, партызан

У канцы 1950-х гадоў пабудавана тыпавая сярэдняя школа з гімнастычнай залай.

  • 2022 год — 19 599 чалавек.
  • 2019 год — 17 556 чалавек[3].
  • 2012 год — 13 700 чалавек.
  • 2009 год (перапіс) — 11 445 чалавек.
  • 1999 год (перапіс) — 9388 чалавек.
  • 1997 год — 8711 чалавек, 2673 двары[4].
  • 1977 год — каля 10 000 чалавек.
  • 1967 год — больш за 5000 чалавек.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы і арганізацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Цэнтральная геафізічная экспедыцыя
  • Рэспубліканскі тэле-радыёвяшчальны цэнтр
  • Рэспубліканскі цэнтр апрацоўкі звестак (РЦАЗ)
  • Раённы цэх электрасувязі
  • База ядахімікатаў і сельгастэхнікі «Агрыматка-96»
  • Мэблевыя прадпрыемствы ТАА «ГеасІдэал», ТАА «Самелга-Трэйд» і інш.
  • Цэх афарбоўкі палімераў
  • Будаўнічыя арганізацыі
  • Кіналагічны цэнтр Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь
  • Два аддзяленні беларускіх банкаў
  • Аддзяленне сувязі
  • Два дзіцячыя садкі
  • Сярэдняя школа
  • Медыцынскі цэнтр
  • Крамы і аптэкі, большасцю побач са станцыяй
Чыгуначная станцыя і гандлёвыя павільёны ў 2015 годзе.

Вулічнае асвятленне, дарожнае пакрыццё, тратуары і пешаходныя дарожкі зроблены на цэнтральных вуліцах вакол чыгуначнай станцыі і шматпавярховых дамоў. Дарогі з цвёрдым пакрыццём да ваенных гарадкоў і Маскоўскай шашы.

Праз аграгарадок праходзіць чыгунка Барысаў — Орша — Масква. У межах аграгарадка на станцыі Калодзішчы і прыпыначным пункце Садовы спыняюцца электрацягнікі рэгіянальных і гарадскіх ліній. На станцыі Калодзішчы абслугоўваюць турыстычныя цягнікі.

Рэгулярна курсіруюць

Аўтобусныя маршруты
  • 31 — «ДС Уручча-2 — Калодзішчанскія могілкі (2-я брама)»
  • 167 — «ДС Уручча-2 — Калодзішчы»
  • 169 — «ДС Уручча-2 — чыгуначная ст. Калодзішчы»
  • 194С — «ДС Уручча-2 — Калодзішчы-2 (Палігон)»
  • 195 — «ДС Уручча-2 — МТЗ Калодзішчы»
  • 362 — «Мінск (ДС Славінскага) — Ліпавая Калода»
  • 371 — «Мінск (ДС Уручча-2) — Юхнаўка»
Маршрутнае таксі
1547 — «Чыг. ст. Калодзішчы — ДС Каржанеўскага»

Сярэдняя тэмпература паветра

[правіць | правіць зыходнік]
Клімат Калодзішчаў
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне
Сярэдняя тэмпература, °C −11 −9 0 14 19 20 23 21 16 9 2 −10
Сярэдні мінімум, °C −12 −13 −7 1 7 11 16 12 7 0 −4 −11
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Стало известно, как изменилось население Колодищ за 2018 год (руск.). kolodischi.by. Праверана 8 студзеня 2019.
  4. БелЭн 1998.