Перайсці да зместу

Каменная Горка (станцыя метро)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Каменная Горка»
руск.: Каменная Горка
Аўтазаводская лінія
Мінскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 2005
Код станцыі 223
Суседнія станцыі Кунцаўшчына
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Аўтазаводская лінія
Красны Бор
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Каменная горка
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Кунцаўшчына
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Спартыўная
Пушкінская
Маладзёжная
Фрунзенская
Няміга
Купалаўская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Першамайская
Пралетарская
Трактарны завод
Партызанская
Аўтазаводская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Магілёўская
ЦЧ-2 «Магілёўскае»
Шабаны

Каменная Горка (трансліт.: Kamiennaja Horka) — канцавая станцыя Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна ў заходнім напрамку. Была адкрыта 7 лістапада 2005 года разам са станцыямі Спартыўная і Кунцаўшчына.

Платформа станцыі астраўная, разлічана на пяцівагонныя саставы. Як і ўсе станцыі мінскага метро, станцыя Каменная Горка мелкага залягання, таму замест эскалатараў выкарыстоўваюцца лесвіцы. На станцыі маецца ліфт для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, але на сёняшні дзень ён спынены. На станцыі ўсталяваны тэрмінал Сбер Банка і 2 банкаматы, адзін з якіх не працуе.

Падземны пераход

[правіць | правіць зыходнік]

У падземным пераходзе, які вядзе да ўваходу на станцыю, знаходзіцца гандлёвы цэнтр «Каменная горка». У павільёнах гандлёвага цэнтра можна набыць шэраг ліцэнзійных гульняў для камп’ютара, антывірусы, офісныя пакеты і іншыя праграмы, гульні для Playstation® 2 і Microsoft® Xbox 360®; адзенне, абутак; у гандлёвым цэнтры размешчаны салон сувязі, дзе можна набыць мабільныя тэлефоны і падлучыцца да аператараў А1 і Life:). Размешчаны банкамат Белінвестбанка.

Адзін з уваходаў на станцыю размешчаны ў падземным пераходзе пад скрыжаваннем вуліц Прытыцкага, Кунцаўшчына і Лабанка. Канцавая другой лініі забяспечвае доступ да метро жыхарам микрараёнаў Захад, Каменная Горка, Красны Бор, Кунцаўшчына і Сухарава.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

Каменная горка — самая заходняя станцыя метро ў СНД.