Канстанцін Канстанцінавіч
Канстанцін Канстанцінавіч (22 (10) жніўня 1858, Стрэльна — 28 (15) чэрвеня 1915, Паўлаўск) — расійскі вялікі князь, другі сын у сям’і вялікага князя Канстанціна Мікалаевіча і вялікай княгіні Аляксандры Іосіфаўны, якая нарадзілася прынцэсай Саксен-Альтэнбургскай, унук імператара Мікалая I.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З маленства Канстанціна Канстанцінавіча рыхтавалі да марской службы. У 1877 годзе падчас Крымскай вайны ён удзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць турэцкага флоту ў чыне мічмана, узнагароджаны Георгіеўскім крыжам 4 ступені.
22 жніўня 1891 года быў прызначаны камандзірам Прэабражэнскага палка. У 1900 годзе прызначаны начальнікам усіх ваенна-навучальных устаноў Расіі. Як генерал-інспектар пабываў ва ўсіх кадэцкіх карпусах і вучылішчах Расіі.
Пісаў і публікаваў вершы пад псеўданімам К. Р., быў кваліфікаваным перакладчыкам (у прыватнасці перакладаў «Гамлета» Шэкспіра, Шылера, Гётэ, іншых класікаў заходнееўрапейскай літаратуры), напісаў драму «Цар Іўдзейскі»). У 1889 быў прызначаны прэзідэнтам Імператарскай акадэміі навук.
У 1884 годзе ажаніўся з прынцэсай Саксен-Альдэнбургскай, якая пры прыняцці праваслаўя была названа Лізаветай Маўрыкіеўнай.
Пахаваны ў велікакняжацкім склепе Петрапаўлаўскай крэпасці ля яго бацькоў.
Дзеці
[правіць | правіць зыходнік]- Іван (1886—1918), забіты бальшавікамі.
- Гаўрыіл (1887—1955), быў арыштаваны, выратаваны ад расстрэлу Максімам Горкім, з’ехаў у Фінляндыю, а затым у Парыж; аўтар успамінаў.
- Таццяна (1890—1979), выйшла замуж за Канстанціна Баграціён-Мухранскага, які загінуў у пачатку Першай сусветнай вайны. У 1921 годзе выйшла замуж за Аляксандра Карачанцава, які праз год памёр. Скончыла жыццё ў манастыры.
- Канстанцін (1891—1918, забіты бальшавікамі.
- Алег (1892—1914), загінуў на фронце падчас Першай сусветнай вайны.
- Ігар (1894—1918), забіты бальшавікамі.
- Георгій (1903—1938), памёр у Нью-Ёрку ва ўзросце 35 гадоў пасля няўдалай аперацыі
- Наталля (1905), памерла ў маленстве
- Вера (1906—2001), ніколі не была ў шлюбе. Памерла ў Нью-Ёрку.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б К.Р. // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
- ↑ Lundy D. R. Konstantin Konstantinovich Romanov, Grand Duke of Russia // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в г Lundy D. R. The Peerage
- Прэзідэнты Расійскай акадэміі навук
- Нарадзіліся 22 жніўня
- Нарадзіліся ў 1856 годзе
- Нарадзіліся ў Стрэльне
- Памерлі 15 чэрвеня
- Памерлі ў 1915 годзе
- Памерлі ў Царскасельскім павеце
- Пахаваныя ў Петрапаўлаўскім саборы
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены РАН
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
- Кавалеры ордэна Зоркі Карагеоргія
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Кавалеры ордэна Збавіцеля
- Кавалеры Вышэйшага ордэна Хрызантэмы
- Кавалеры ордэна «Святы Аляксандр»
- Кавалеры ордэна Князя Данііла I
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Кавалеры ордэна Слана
- Кавалеры ордэна Каралеўскага дому Чакры
- Кавалеры ордэна Вюртэмбергскай кароны
- Кавалеры ордэна Заслуг герцага Пятра-Фрыдрыха-Людвіга
- Асобы
- Нарадзіліся 10 жніўня
- Нарадзіліся ў 1858 годзе
- Генералы ад інфантэрыі (Расійская імперыя)
- Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1877—1878
- Рускамоўныя паэты
- Перакладчыкі прозы і драматургіі на рускую мову
- Вялікія князі Расійскай імперыі
- Ганаровыя члены Ваенна-медыцынскай акадэміі
- Ганаровыя члены Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Ганаровыя члены Імператарскага праваслаўнага палесцінскага таварыства
- Раманавы