Перайсці да зместу

Кацельня-Баярская (Гершонскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Кацельня-Баярская
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 218 чал. (1999)
СААТА
1212804021
Кацельня-Баярская на карце Беларусі ±
Кацельня-Баярская (Гершонскі сельсавет) (Беларусь)
Кацельня-Баярская (Гершонскі сельсавет)
Кацельня-Баярская (Гершонскі сельсавет) (Брэсцкая вобласць)
Кацельня-Баярская (Гершонскі сельсавет)

Кацельня-Баярская — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці, з 21 снежня 2007 года ў складзе Брэста.

Знаходзілася за 9 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Брэст-Цэнтральны. На поўдзень ад вёскі былі меліярацыйныя каналы, на захад — дзяржаўная граніца з Польшчай.

У 19 ст. вёска ў Камянец-Жыровіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Адносілася да маёнтка Камяніца Біскупская.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

У Вялікую Айчынную вайну загінулі 4 вяскоўцы.

Уваходзіла ў склад Гершонскага сельсавета, з 21 снежня 2007 года ў складзе Брэста.

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Агравіта» (цэнтр — в. Гершоны).

Планіровачна складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова, няшчыльна драўлянымі сялянскімі хатамі.

  • 1870 год — 111 рэвізскіх душ
  • 1905 год — 222 жыхары
  • 1921 год — 35 двароў, 191 жыхар
  • 2005 год — 9 гаспадарак, 204 жыхары

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.