Сафроній (Юшчук)
Архіепіскап Сафроній | ||
---|---|---|
|
||
з 7 кастрычніка 2002 | ||
Царква |
Руская праваслаўная царква Беларускі экзархат |
|
Папярэднік | Максім (Кроха) | |
|
||
4 лютага 2001 — 7 кастрычніка 2002 | ||
Папярэднік |
Канстанцін (Хоміч) Філарэт (Вахрамееў) (ч/к) |
|
Пераемнік | Іаан (Хама) | |
Адукацыя | ||
Імя пры нараджэнні | Сцяпан Пятровіч Юшчук | |
Нараджэнне |
11 красавіка 1951 (69 гадоў) |
|
Прыняцце свяшчэннага сану | 20 мая 1987 | |
Прыняцце манаства | 9 красавіка 1987 | |
Епіскапская хіратонія | 4 лютага 2001 | |
Узнагароды |
Сафро́ній, свецкае імя Сцяпа́н Пятро́віч Юшчу́к (нар. 11 красавіка 1951, в. Кацельня-Баярская, Брэсцкая вобласць) — епіскап Рускай Праваслаўнай Царквы, беларускі праваслаўны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў сярэднюю школу (1968), у 1969—1971 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1979—1982 гадах быў выхаванцам Ленінградскай духоўнай семінарыі, 1982—1986 гадах — студэнтам Ленінградскай духоўнай акадэміі.
Пасля заканчэння навучання (1986) залічаны ў брацтва Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. Прыняў манаскі пострыг 10.4.1986 года; 21.4.1987 года пасвечаны ў сан іерадыякана, 20.5.1987 — у сан іераманаха. Узведзены ў сан ігумена 4.3.1990 года, у сан архімандрыта — 1.5.1994 года. Прызначаны 19.7.1994 года намеснікам Свята-Дабравешчанскага Лядскага манастыра.
Сінодам Беларускага Экзархата абраны і пададзены Патрыярху Аляксію II як стаўленік на Брэсцкую епіскапскую кафедру. Сінод РПЦ 27.12.2000 года вызначыў яму быць епіскапам Брэсцкім і Кобрынскім.
У Свята-Духавым кафедральным саборы ў Мінску 4.2.2001 года Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, у саслужэнні членаў Сінода Беларускага Экзархата, хіратанісан у епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага.
Сінод Беларускага Экзархата 4.6.2002 года прыняў рашэнне, зацверджанае Патрыярхам Аляксіем II, пра прызначэнне Сафронія на Магілёўскую кафедру.
Прызначаны 7.10.2002 года епіскапам Магілёўскім і Мсціслаўскім.
З 27.12.2005 па 22.4.2007 — часовы кіраўнік Бабруйскай епархіі.
1 лютага 2018 года ў Хрыста Збавіцеля ў Маскве Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам узведзены ў сан архіепіскапа.[1]
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Ордэн святога благавернага князя Данііла Маскоўскага II ступені[2][3]
- Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага II[4] і III ступеняў
Зноскі
- ↑ В девятую годовщину интронизации Святейшего Патриарха Кирилла в Храме Христа Спасителя совершена Божественная литургия
- ↑ Святейший Патриарх Алексий вручил ряду архиереев высокие церковные награды
- ↑ Патриаршее поздравление епископу Софронию с 20-летием иерейской хиротонии
- ↑ Патриаршее поздравление епископу Могилёвскому Софронию с 60-летием со дня рождения
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Біяграфія(руск.)
- Біяграфія(руск.)
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай духоўнай семінарыі
- Нарадзіліся 11 красавіка
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсцкім раёне
- Кавалеры ордэна РПЦ святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені
- Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Сергія Раданежскага 2 ступені
- Кавалеры ордэна прападобнага Сергія Раданежскага III ступені
- Асобы
- Епіскапы магілёўскія
- Епіскапы бабруйскія
- Епіскапы брэсцкія і кобрынскія
- Епіскапы Беларускай праваслаўнай царквы