Квазі-вайна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Квазівайна (англ.: Quasi-War, фр.: Quasi-guerre) — узброены канфлікт паміж ЗША і Францыяй, які меў месца паміж 1798 і 1800 гадамі ў форме сутычак ваенных караблёў ЗША з флотам Францыі і каперскімі судамі. Вядома таксама пад назвамі «Неаб’яўленая вайна», «Паўвайна».

Прычыны i ход вайны[правіць | правіць зыходнік]

З 1776 года Францыя была галоўным саюзнікам амерыканскіх рэвалюцыянераў якія вялі вайну за незалежнасць ад Вялікабрытаніі. Дапамога французаў ішла і ў матэрыяльным снабжэнні і войскам. У 1778 годзе Каралеўства Францыя і Злучаныя Штаты падпісалі Союзны дагавор. Але пазней ЗША адмовіліся заплаціць доўг Каралеўству Францыя ўраду Французскай Рэспублікі. Таксама ЗША занялі нейтральную пазіцыю ў вайне паміж Францыяй і Вялікабрытаніяй і нават 19 лістапада 1794 года падпісала з былой метраполіяй «Дагавор Джэя»[1].

У адказ французскіе каперы распачалі захоп амерыканскіх гандлёвых караблёў. На гэта ўрад ЗША 7 ліпеня 1798 года спыніў дзеянне дамоўленасцяў з Францыяй, распарадзіўся аднавіць ваенны флот Злучаных Штатаў і даў дазвол ваенным караблям атакаваць французскія караблі. Амерыканцы дасягнулі значных поспехаў у стварэнні канкурэнтназдольнага ваеннага флоту[2].

На баку ЗША выступіла Вялікабрытанія, флот якой таксама распачаў масавы захоп французскіх ваенных і гандлёвых караблёў. Неабходнасць ваяваць і з ЗША, і з Вялікабрытаніяй, а таксама ўнутраная нестабільнасць прымусілі Францыю заключыць мірнае пагадненне з ЗША 30 верасня 1800 года.

Пасля гэтага канфлікта Францыя перастала разглядаць ЗША як свайго сатэліта [1]. Таксама гэта вайна дапамагла працэсу паступовага збліжэння ЗША і Вялікабрытаніі як саюзнікаў.

Зноскі