Костас Варналіс
Костас Варналіс | |
---|---|
Κώστας Βάρναλης | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Дымас Таналіяс |
Дата нараджэння | 14 лютага 1884[1] |
Месца нараджэння | Бургас, Балгарыя |
Дата смерці | 16 снежня 1974[2][3][…] (90 гадоў) |
Месца смерці | Афіны, Грэцыя |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Грэцыя |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Гады творчасці | 1905—1974 |
Жанр | паэзія |
Мова твораў | грэчаская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ко́стас Ва́рналіс (грэч. Κώστας Βάρναλης; 26 лютага 1884, г. Бургас, Балгарыя — 16 снежня 1974) — грэчаскі пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 26 лютага 1884 года ў Бургасе (Балгарыя) у сям'і грэчаскага шаўца Янакаса Бубуса (Варналіс — мянушка, якая азначае, што род паходзіць з Варны). Скончыўшы школу і педагагічнае вучылішча ў Плоўдзіве. У 1909 годзе скончыў Афінскі ўніверсітэт, выкладаў у гімназіі і быў дырэктарам школы. Выкладаў таксама ў сваёй Афінскім універсітэце. У 1918 годзе атрымаў дзяржаўную стыпендыю і 1919—1921 гадах знаходзіўся ў Парыжы, слухаў у Сарбоне лекцыі па філалогіі і эстэтыцы.
Пераследаваўся за свае погляды: у 1925 годзе ён быў звольнены з выкладчыцкай працы, а ў 1935 — сасланы. З іншага боку, ён як праваднік пракамуністычных ідэй карыстаўся вялікай увагай з боку савецкіх улад: у 1934 годзе быў запрошаны ў СССР, дзе ён прыняў удзел у Першым з'ездзе савецкіх пісьменнікаў, а ў 1959 — узнагароджаны Міжнароднай Ленінскай прэміяй «За ўмацаванне міру паміж народамі».
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першы зборнік вершаў «Соты» (1905) прасякнуты геданістычнымі і эстэцкімі матывамі. Аўтар зборнікаў палітычнай лірыкі «Свабодны свет» (1965), «Гнеў народа» (1975), паэм «Святло, якое пячэ» (1922), «Асаджаныя рабы» (1927), сатырычных аповесцяў-памфлетаў «Сапраўдная апалогія Сакрата» (1931; беларускі пераклад М. Бусла), «Дзённік Пенелопы» (1947) і інш., зборнік памфлетаў «Дыктатары» (1954), драмы «Атал III» (1970), літаратурна-крытычных артыкулаў (кніга «Эстэтыка—крытыка», 1958).
Зноскі
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Karabelas N. Πρεβεζάνικα Χρονικά : Ευρετήριο τευχών 1-50 / пад рэд. N. Karabelas — Actia Nicopolis Foundation, 2014. — ISBN 978-960-7660-25-1
- ↑ Kostas Varnalis // Brockhaus Enzyklopädie
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Сапраўдная апалогія Сакрата // Далягляды. Мн., 1992;
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Костас Варналіс
- Нарадзіліся 14 лютага
- Нарадзіліся ў 1884 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Бургасе (Балгарыя)
- Памерлі 16 снежня
- Памерлі ў 1974 годзе
- Памерлі ў Афінах
- Пахаваныя ў рэгіёне Атыка
- Выпускнікі Афінскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Афінскага ўніверсітэта
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Грэцыі
- Пісьменнікі XX стагоддзя
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Грэцыі
- Паэты XX стагоддзя
- Драматургі паводле алфавіта
- Драматургі XX стагоддзя
- Драматургі Грэцыі
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Грэцыі
- Перакладчыкі XX стагоддзя
- Перакладчыкі на навагрэчаскую мову
- Перакладчыкі са старажытнагрэчаскай мовы
- Перакладчыкі з французскай мовы
- Лаўрэаты Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі»
- Нарадзіліся 26 лютага
- Выпускнікі філасофскага факультэта Афінскага ўніверсітэта