Кі-Уэст

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Кі-Уэст
Key West
Краіна
 ЗША
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1828
Першая згадка
Плошча
15,4 км²
Вышыня цэнтра
5,5 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
24649 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+1 305
Паштовыя індэксы
33040, 33041, 33045
Афіцыйны сайт
Кі-Уэст на карце ЗША
Кі-Уэст (ЗША)
Кі-Уэст
Кі-Уэст (ЗША)
Кі-Уэст

Кі-Уэ́ст (англ.: Key West) — горад на востраве Кі-Уэст і суседніх астравах Фларыда-Кіс на паўдні Фларыды (ЗША) ў акрузе Манро. Насельніцтва (2010 г.) - 24 649 чал. У Кі-Уэст знаходзіцца адна з найбуйнейшых баз ВМС ЗША.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Крэпасць Закары Тэйлар

Горад Кі-Уэст быў заснаваны ў 1822 г. як свабодны порт ЗША ў Фларыдскім праліве. Да сярэдзіны XX ст. ён з'яўляўся важным пасрэднікам у гандлі паміж ЗША і Кубай. Акрамя таго, Кі-Уэст з'яўляўся базай ВМС ЗША на поўдні, адыграў вызначальную ролю ў амерыканска-іспанскай вайне 1898 г. У 1845 - 1866 гг. была ўзведзена мясцовая крэпасць Закары Тэйлар, ператвораная ў нашы дні ў нацыянальны парк. У пачатку XX ст. ад Кі-Уэст да Маямі былі пракладзены чыгунка (працавала да 1935 г., пакуль не была ліквідавана пасля моцнага ўрагана) і шаша.

У Кі-Уэст некаторы час жылі і працавалі вядомыя амерыканскія пісьменнікі Эрнэст Хемінгуэй і Тэнесі Уільямс.

З канца 1930-ых гг. ваенная прысутнасць у Кі-Уэст паступова скарачалася. Але ўлады ЗША зноў звярнулі ўвагу на ваенную базу ў 1962 г. у сувязі з Крыбскім крызісам. Горад наведаў Прэзідэнт Джон Фіцджэральд Кенэдзі. У 1974 г. база ваенных субмарын была зачынена, аднак на суседнім востраве Бока-Чыка дзейнічае буйная база марскіх ваенна-паветраных сіл. У другой палове XX ст. Кі-Уэст ператварыўся ў папулярны напрамак для наведвання турыстамі.

"Рэспубліка Конч"[правіць | правіць зыходнік]

У 1982 г. у сувязі з пашыраным выкарыстаннем астравоў Фларыда-Кіс як прамежкавага цэнтра ў нелегальным гандлі наркотыкамі памежнікі ЗША арганізавалі блок-пост для праверкі прыватных транспартных сродкаў на наяўнасць наркатычных рэчываў. Аднак гэта замінала рух і стварала перашкоды для турыстаў. Пасля няўдалай спробы апратэставаць дзеянні памежнікаў у суддзе мэр Кі-Уэст у якасці сімвалічнага пратэста абвясціў 23 красавіка 1982 г. незалежную Рэспубліку Конч (ад англ.: conchракавіна), потым — вайну супраць ЗША і хуткую здачу ў палон.

Пасля заканчэння пратэстаў "Рэспубліка Конч" працягвае існаваць у выглядзе камерцыялізаванай турыстычнай забавы, гандлюе сувенірнымі пашпартамі і аўтамабільнымі рэгістрацыямі. "Рэспубліка" мае дробны штат "чыноўнікаў", гімн і сцяг.

Славутыя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Горад Кі-Уэст — папулярны турыстычны цэнтр ЗША. Найбольшую прыцягальнасць для наведвальнікаў маюць мясцовыя белыя пясчаныя пляжы і каралавы рыф. У Кі-Уэст арганізуюцца такія вядомыя штогадовыя мерапрыемствы, як рэгата, гей-прайд, угодкі Рэспублікі Конч і інш.

Найбольш славутыя мясціны:

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]