Кізільнік
Кізільнік | |||||||||||||||||
Кізільнік Дамера (Cotoneaster dammeri) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Cotoneaster Medik. | |||||||||||||||||
Даччыныя таксоны | |||||||||||||||||
|
Кізільнік[3][4] (Cotoneáster) — род некалючых хмызнякоў, радзей невялікіх дрэў сямейства ружавыя (Rosaceae).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва паходзіць ад грэчаскага 'cotonea' — айва, 'aster' — мае выгляд, па падабенстве лісця айвы і аднаго з відаў кізільніка.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Кізільнікі — гэта лістападныя або вечназялёныя хмызнякі, якія растуць павольна. Лісцінкі маленькія, простыя, чаргавальныя, яйкападобныя, улетку цёмна-зялёныя, увосень — чырванеюць (часцей за ўсё бліскучыя). Кветкі белыя або ружовыя, дробныя, у шчытках, гронках або адзінкавыя.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Род налічвае больш за 100 відаў, разнавіднасцяў і формаў, якія растуць у Еўразіі, Паўночнай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі 40 інтрадукаваных відаў.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Усе кізільнікі непатрабавальныя да якасці і вільготнасці глебы. Растуць марудна. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна (атожылкамі, чаранкамі). Добра прыжываюцца пасля перасадкі і пераносяць абрэзку.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Паводле базы даных The Plant List (на жнівень 2016) род уключае 278 відаў[5], некаторыя з іх:
- Cotoneaster acutifolius Turcz. — Кізільнік вастралісты
- Cotoneaster adpressus Bois
- Cotoneaster alaunicus Golitsin — Кізільнік алаунскі
- Cotoneaster apiculatus Rehder & E.H.Wilson
- Cotoneaster bullatus Bois
- Cotoneaster dammeri C.K.Schneid.
- Cotoneaster divaricatus Rehder & E.H.Wilson
- Cotoneaster franchetii Bois
- Cotoneaster horizontalis Decne.
- Cotoneaster integerrimus Medik. — Кізільнік суцэльнакрайні, ці Кізільнік звычайны
- Cotoneaster krasnovii Pojark. — Кізільнік гронкакветны
- Cotoneaster lucidus Schltdl. — Кізільнік бліскучы
- Cotoneaster melanocarpus Fisch. ex A.Blytt — Кізільнік чарнаплодны, ці Цяжное дзерава
- Cotoneaster microphyllus Wall. ex Lindl.
- Cotoneaster mongolicus Pojark.
- Cotoneaster neopopovii Czerep.
- Cotoneaster pannosus Franch.
- Cotoneaster salicifolius Franch.
- Cotoneaster tenuipes Rehder & E.H.Wilson
- Cotoneaster uniflorus Bunge — Кізільнік аднакветны
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Плады кізільніка — маленькія, чырвоныя або чорныя яблыкі з 2 — 5 костачкамі (плады некаторых відаў ядомыя).
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Кізільнік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. — Мн., 1999. — С. 256.
- ↑ Cotoneaster (англ.). The Plant List. Version 1.1. (17 лістапада 2013). Праверана 4 жніўня 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бабарэка Я. З. Кізільнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 16—17. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кизильник: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Cotoneaster (англ.) // The Plant List
- Cotoneaster // ИАС «ООПТ России» (руск.)
- Кізільнік на сайце USDA NRCS