Леапольд Гмелін
Леапольд Гмелін | |
---|---|
ням.: Leopold Gmelin | |
Дата нараджэння | 2 жніўня 1788[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 красавіка 1853[1][2][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Іаган Фрыдрых Гмелін |
Род дзейнасці | хімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Фрыдрых Штрамеер[d] і Joseph Franz von Jacquin[d][4] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леапольд Гмелін (ням.: Leopold Gmelin; 2 жніўня 1788, Гётынген — 13 красавіка 1853, Гайдэльберг) — нямецкі хімік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нямецкі хімік Леапольд Гмелін нарадзіўся ў Гётынгене ў сям’і вядомага хіміка і ўрача Іагана Фрыдрыха Гмеліна. Вучыўся ў Цюбінгенскім і Гётынгенскі універсітэтах; у 1812 атрымаў ступень доктара медыцыны. З 1813 да 1851 працаваў у Гайдэльбергскім універсітэце; з 1817 — прафесар медыцыны і хіміі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Леапольд Гмелін вядомы перш за ўсё як аўтар даведачнага выдання «Кіраўніцтва па тэарэтычнай хіміі» (ням.: «Handbuch der theoretischen Chemie»), у якім былі выкладзены ўсе вядомыя ў той час вопытныя дадзеныя па арганічнай і неарганічнай хіміі. Першае выданне даведніка (т. 1-2) выйшла ў 1817—1819 гг. Частка гэтага даведніка, прысвечаная неарганічнай хіміі, пасля неаднаразова перавыдавалася. Апошняе — восьмае — выданне, публікацыя першых тамоў якога пачалася ў 1924, з’яўляецца найбольш поўным з усіх даведнікаў па неарганічнай хіміі.
Эксперыментальныя працы Гмеліна адносяцца ў асноўным да неарганічнай хіміі.
У 1818 годзе Гмелін устанавіў, што солі літыя афарбоўваюць бясколернае полымя ў кармінава-чырвоны колер.
У 1822 годзе шляхам акіслення жоўтай крывянай солі хлорам атрымаў чырвоную крывяную соль K3[Fe(CN)6]. Раней гэта рэчыва называлі соллю Гмеліна ці чырвонай фарбавальнай соллю. Раствор гэтай солі ў рэакцыі з солямі Fe2+ дае рэчыва, афарбаванае ў інтэнсіўны сіні колер, названае турнбулевай сінню.
У 1824 годзе вылучыў з жоўці глікахолевую кіслату, у 1826 годзе сумесна з Ф. Тыдэманам — фермент панкрэатын.
Адным з вучняў Гмеліна ў Гейдэльбергскім універсітэце быў Ф. Вёлер; менавіта Гмелін параіў Вёлеру, які абараніў дысертацыю па медыцыне, заняцца эксперыментальнай хіміяй пад кіраўніцтвам Ё. Берцэліуса.
Зноскі
- ↑ а б Leopold Gmelin // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Leopold Gmelin // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ а б Гмелин Леопольд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 30 жніўня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Волков В. А., Вонский Е. В., Кузнецова Г. И. Выдающиеся химики мира. — М.: ВШ, 1991. — 656 с.
- Гмелин Леопольд // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Меншуткин Н. А. Очерк развития химических воззрений. — СПб, 1888. — 394 с.
- Нарадзіліся 2 жніўня
- Нарадзіліся ў 1788 годзе
- Нарадзіліся ў Гётынгене
- Памерлі 13 красавіка
- Памерлі ў 1853 годзе
- Памерлі ў Гайдэльбергу
- Пахаваныя на гайдэльбергскіх могілках Бергфрыдгоф
- Выкладчыкі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Цюбінгенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
- Члены Леапальдзіны
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Парыжскай медыцынскай акадэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Хімікі Германіі