Перайсці да зместу

Луізіяна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луізіяна
англ.: State of Louisiana
Сцяг
Сцяг
Краіна
Гімн Give Me Louisiana[d], You Are My Sunshine[d] і Louisiana My Home Sweet Home[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 30 красавіка 1812
Кіраўнік Джон Бел Эдвардс[d]
Насельніцтва
  • 4 657 757 чал. (1 красавіка 2020)[3]
Плошча
  • 135 382 км²
Вышыня
над узроўнем мора
30 м
Луізіяна на карце
Луізіяна, карце
Часавы пояс CDT[d], America/Chicago[d], UTC-6 і UTC-5
Код ISO 3166-2 US-LA
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луізіяна (англ.: Louisiana, фр.: Louisiane) — штат на поўдні ЗША. Буйнейшыя гарады: Новы Арлеан, Батан-Руж. Агульная плошча 135382 км² (31-е месца ў ЗША), у тым ліку на сушу прыходзіцца 113721 км². Насельніцтва 4 574 836 чалавек (25-е месца ў ЗША). Афіцыйная мянушка Луізіяны — Штат пеліканаў. Названая ў гонар французскага караля Людовіка XIV.

На захадзе Луізіяна мяжуе з Тэхасам, на поўначы — з Арканзасам, на ўсходзе — з Місісіпі, на поўдні тэрыторыя абмежаваная водамі Мексіканскага заліва. Тэрыторыя штата выразна падзяляецца на дзве часткі — «верхнюю» і «ніжнюю». Апошняя характарызуецца багаццем багністых нізін.

Найвышэйшы пункт — пагорак Дрыскіл, вышыня над узроўнем мора — 163 м.

Судовая сістэма і злачыннасць

[правіць | правіць зыходнік]

Судовая ўлада ў Луізіяне складаецца з сістэмы судоў, якія тлумачаць і ўжываюць грамадзянскае і крымінальнае права. Вярхоўны суд штата Луізіяна з’яўляецца найвышэйшым судом штата. Ёсць таксама пяць апеляцыйных судоў, 43 раённыя суды, пяць судоў па сямейных справах ці справах непаўналетніх, 487 гарадскіх судоў і тры парафіяльныя суды[4].

Паводле статыстыкі ФБР за 2020 год, наступныя 10 гарадоў з’яўляюцца найбольш небяспечнымі ў Луізіяне:[5]

  1. Хаманд
  2. Апелусас
  3. Александрыя
  4. Марксвіл
  5. Бастроп
  6. Кроўлі
  7. Манро
  8. Уокер
  9. Уэст Манро
  10. Лісвіл

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Library of Congress Library of Congress Name Authority File Праверана 20 кастрычніка 2021.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  3. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.
  4. Louisiana Criminal Court Records Архівавана 22 сакавіка 2023.
  5. Louisiana’s Top 10 Most Dangerous Cities For 2020