Магнус Габрыэль Дэлагардзі
Магнус Габрыэль Дэлагардзі (15 кастрычніка 1622, Рэвель — 26 красавіка 1686, замак Венгарн) — шведскі дзяржаўны дзеяч, які ўзначальваў урад Карла XI у 1660-80 гадах. Старэйшы сын Якаба Дэлагардзі і Эбы Брагэ. Фаварыт каралевы Крысціны. Першы ўладальнік памесця Марыедаль.
Дэлагардзі быў адным з найбагацейшых людзей Шведскай дзяржавы. Ён насіў тытулы графа Лескё і рыксмаршала. З 1647 уваходзіў у рыксрад (дзяржаўны савет), генерал-губернатар Ліфляндыі, у 1660—1680 рыксканцлер. Яго жонкай была Марыя Ефрасіння Пфальцкая, сястра караля Карла X.
У знешняй палітыцы ён быў прыхільнікам саюза з Людовікам XIV і ўцягнуў Швецыю ў войны з усімі суседзямі — Рэчай Паспалітай, Расіяй, Брандэнбургам, Даніяй і Брэменам. Вайна з датчанамі складалася асабліва няўдала, расстройства ваенных спраў прымушала падазраваць фінансавыя злоўжыванні.
У 1680 г. кароль Карл XI адправіў свайго дзядзьку Дэлагардзі ў адстаўку і даручыў правесці праверку яго дзяржаўных мерапрыемстваў. Каб пераадолець фінансавы крызіс, новы саветнік караля Юхан Юленшэрна ініцыяваў рэдукцыю (канфіскацыю дваранскіх латыфундый), ад якой больш за ўсё пацярпела сямейства Дэлагардзі.
Дэлагардзі славіўся сваёй вучонасцю і лістаўвася з многімі еўрапейскімі знакамітасцямі. Дзякуючы яго ініцыятыве і садзейнічанню ўзнікла Калегія старажытнасцей. У 1669 годзе Дэлагардзі перадаў у дар Упсальскаму ўніверсітэту сваю калекцыю рукапісаў, якая ўключае Малодшую Эду і Сярэбраны кодэкс — пераклад Евангеллі на гоцкую мову біскупа Вульфілы.
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ а б в г д е Magnus Gabriel De la Gardie — 1917.
- ↑ Magnus Gabriel Greve De la Gardie // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Магнус Габрыэль Дэлагардзі
- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1622 годзе
- Нарадзіліся ў Таліне
- Памерлі 26 красавіка
- Памерлі ў 1686 годзе
- Памерлі ў лене Стакгольм
- Пахаваныя ў Швецыі
- Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Упсальскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Дзяржаўныя дзеячы Швецыі
- Род Дэлагардзі