Маргарыта Французская (герцагіня Савойская)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маргарыта Французская
фр.: Marguerite de France
герцагіня Берыйская, герцагіня Савойская
1550 — 15 верасня, 1574
Папярэднік Беатрыс Партугальская, герцагіня Савойская
Пераемнік Каталіна Аўстрыйская, герцагіня Савойская

Нараджэнне 5 чэрвеня 1523
Смерць 15 верасня 1574 (51 год)
Месца пахавання
Род Валуа
Бацька Францыск I
Маці Клод Французская
Муж Эмануіл Філіберт[1]
Дзеці Карл Эмануіл I
Дзейнасць арыстакратка
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маргарыта Французская (фр.: Marguerite de France; 5 ліпеня 1523 — 15 верасня 1574) — французская прынцэса, дачка караля Францыска I, прадстаўніца дынастыі Валуа, герцагіня Берыйская з 1550 года, жонка герцага Савойскага Эмануіла Філіберта з 1559 года.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Маргарыта Французская нарадзілася 5 чэрвеня 1523 года ў замку гарадка Сен-Жэрмен-ан-Ле недалёка ад Парыжа. Яна была малодшай з сямі дзяцей караля Францыі Францыска I і яго жонкі Клод. Маці дзяўчынкі памерла, калі ёй быў усяго год.

Пазней Маргарыта была вельмі блізкая са сваёй цёткай Маргарытай Наварскай і жонкай старэйшага брата, Генрыха, Кацярынай Медычы.

У 1550 годзе Маргарыце быў падараваны тытул герцагіні Берыйскай.

Дынастычныя планы[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 1538 года Францыск I і імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Карл V прыйшлі да рашэння аб шлюбе сына Карла — Філіпа і дачкі Францыска — Маргарыты. Але дамоўленасць нядоўга заставалася ў сіле, і шлюб быў скасаваны.

Пасля, трэцяй жонкай Філіпа стала пляменніца Маргарыты, дачка яе брата Генрыха, Елізавета Валуа.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Шлюб Маргарыты адбыўся толькі праз 20 гадоў. У 1559 годзе яна абвянчалася з герцагам Савойскім Эмануілам Філібертам. Нявесце ў той час было трыццаць шэсць гадоў, жаніху — трыццаць адзін.

Праз тры гады пасля вяселля нарадзілася іх адзінае дзіця — сын, якога назвалі Карл Эмануіл.

У 1585 годзе Карл Эмануіл ажаніўся з Каталінай Аўстрыйскай, дачкой Філіпа II Іспанскага і Елізаветы Валуа. У гэтым шлюбе нарадзілася 10 дзяцей.

Тытулы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.