Маргарыта Французская (герцагіня Савойская)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Маргарыта Французская
фр.: Marguerite de France
Маргарыта Французская
Armoiries Savoie Ancien - écu moderne.svg
герцагіня Берыйская, герцагіня Савойская
1550 — 15 верасня, 1574
Папярэднік: Беатрыс Партугальская, герцагіня Савойская
Пераемнік: Каталіна Аўстрыйская, герцагіня Савойская
 
Дзейнасць: арыстакратка
Нараджэнне: 5 чэрвеня 1523
Смерць: 15 верасня 1574 (51 год)
Пахаванне:
Дынастыя: Дынастыя Валуа
Бацька: Францыск I
Маці: Клод Французская
Муж: Эмануіл Філіберт
Дзеці: Карл Эмануіл I

Маргарыта Французская (фр.: Marguerite de France; 5 ліпеня 1523 — 15 верасня 1574) — французская прынцэса, дачка караля Францыска I, прадстаўніца дынастыі Валуа, герцагіня Берыйская з 1550 года, жонка герцага Савойскага Эмануіла Філіберта з 1559 года.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Маргарыта Французская нарадзілася 5 чэрвеня 1523 года ў замку гарадка Сен-Жэрмен-ан-Ле недалёка ад Парыжа. Яна была малодшай з сямі дзяцей караля Францыі Францыска I і яго жонкі Клод. Маці дзяўчынкі памерла, калі ёй быў усяго год.

Пазней Маргарыта была вельмі блізкая са сваёй цёткай Маргарытай Наварскай і жонкай старэйшага брата, Генрыха, Кацярынай Медычы.

У 1550 годзе Маргарыце быў падараваны тытул герцагіні Берыйскай.

Дынастычныя планы[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 1538 года Францыск I і імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Карл V прыйшлі да рашэння аб шлюбе сына Карла — Філіпа і дачкі Францыска — Маргарыты. Але дамоўленасць нядоўга заставалася ў сіле, і шлюб быў скасаваны.

Пасля, трэцяй жонкай Філіпа стала пляменніца Маргарыты, дачка яе брата Генрыха, Елізавета Валуа.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Шлюб Маргарыты адбыўся толькі праз 20 гадоў. У 1559 годзе яна абвянчалася з герцагам Савойскім Эмануілам Філібертам. Нявесце ў той час было трыццаць шэсць гадоў, жаніху — трыццаць адзін.

Праз тры гады пасля вяселля нарадзілася іх адзінае дзіця — сын, якога назвалі Карл Эмануіл.

У 1585 годзе Карл Эмануіл ажаніўся з Каталінай Аўстрыйскай, дачкой Філіпа II Іспанскага і Елізаветы Валуа. У гэтым шлюбе нарадзілася 10 дзяцей.

Тытулы[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Беатрыс Партугальская
Герцагіня Савойская
15591574
Пераемнік:
Каталіна Аўстрыйская

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі