Марына Сяргееўна Івашчанка
Нарадзілася |
8 лістапада 1993 (30 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||
Рост | 190 см або 1,9 м | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | цэнтравы, цяжкі форвард | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
Марына Сяргееўна Івашчанка (нар. 8 лістапада 1993, Рэчыца, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цяжкі форвард / цэнтравая. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Выступала за зборную Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванка рэчыцкай СДзЮШАР № 1[1]. Першы трэнер — Аляксандр Мікалаевіч Верхатураў. Навучалася ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча і Алены Баляславаўны Іваноўскай[2].
У 2015 годзе прыядналася да мінскага клуба «Цмокі-Мінск», дзе за год правяла 29 матчаў у нацыянальным першынстве. У верасні 2016 года яна пакінула «цмокаў» і перайшла ў польскі клуб «Энергія-Торунь»[3].
Выступала за зборныя U-16 (2009), U-18 (2010—2011) і U-20 (2010—2013). У 2015 годзе дэбютавала за зборную Беларусі[4]. У складзе жаночай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3 стала бронзавай прызёркай Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску[5].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]- 2008—2010 — РДВАР (Мінск)
- 2010—2014 — Гарызонт (Мінск)
- 2014—2015 — Вега 1/Ліепая (Ліепая, Латвія)
- 2015—2016 — Цмокі-Мінск
- 2016—2017 — Энергія-Торунь (Торунь, Польшча)
- 2017—2018 — Ліепаяс Папіріс/ЛССС (Ліепая, Латвія)
- 2018—2019 — СБК Ліепая/ЛССС (Ліепая, Латвія)
- 2019—2020 — Адана Баскет (Адана, Турцыя)
- 2020—2021 — БДУ-Цмокі (Мінск)
- 2021—2023 — Хеліос (Ветроз, Швейцарыя)
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіёнка Беларусі (2): 2010/2011, 2011/2012.
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2013/2014, 2015/2016.
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Латвіі (1): 2017/2018.
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2012/2013.
- Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2011, 2012, 2013.
- Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (4): 2011/2012, 2012/2013, 2013/2014, 2015/2016.
- Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (1): 2010/2011.
Зноскі
- ↑ ГУ «РЕЧИЦКАЯ СДЮШОР № 1»
- ↑ СПИСОЧНЫЙ СОСТАВ национальной и сборной команд РБ по баскетболу (женщины) на 2018 год. Национальная команда (основной состав)
- ↑ Марина Иващенко переходит в польский «Энергия-Торунь»
- ↑ Марина Иващенко(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2023. Праверана 14 ліпеня 2023.
- ↑ ЕВРОПЕЙСКИЕ ИГРЫ. В МИНСПОРТА СОСТОЯЛОСЬ ЧЕСТВОВАНИЕ ИГРОКОВ И ТРЕНЕРОВ СБОРНЫХ БЕЛАРУСИ ПО БАСКЕТБОЛУ 3Х3
- Нарадзіліся 8 лістапада
- Нарадзіліся ў 1993 годзе
- Нарадзіліся ў Рэчыцы
- Ігракі ЖБК РДВАР
- Ігракі «Гарызонта» Мінск
- Ігракі ЖБК «Металург» Ліепая
- Ігракі ЖБК «Цмокі-Мінск»
- Ігракі «Катажынак» Торунь
- Ігракі ЖБК «БДУ-Цмокі» Мінск
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Баскетбалісткі Беларусі
- Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе