Масальшчына
Вёска
Масальшчына
| ||||||||||||||||||||
Маса́льшчына[1] (трансліт.: Masaĺščyna, руск.: Масальщина) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вендаражскага сельсавета.
Геаграфічнае становішча
[правіць | правіць зыходнік]Вёска Масальшчына размешчана за 22 км ад Магілёва. Бліжэйшыя населеныя пункты: Журавец-1, Журавец-2, Атнянка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Землі сённяшняй Масальшчыны ўваходзілі ў склад Аршанскага і Магілёўскага паветаў Рэчы Паспалітай, а пасля 1-га падзела Рэчы Паспалітай (1772) перайшлі Расійскай Імперыі. Упершыню вёска Масальшчына згадваецца пад 1785 годам[2]. У першай палове XIX ст. паселішча належала Луізе Войніч-Сянажэцкай і было яе пасагам у шлюбе з Уладзімірам Цеханавецкім (пам. 1900 у Масальшчыне), маршалкам шляхты Магілёўскай губерні. Пасля смерці Уладзіміра яго маёнткі былі падзелены паміж яго дзецьмі. Хто атрымаў у спадчыну Масальшчыну невядома[3].
Сядзіба
[правіць | правіць зыходнік]Звесткі пра сядзібу Цеханавецкіх цяпер дае толькі малюнак Напалеона Орды ад 1877 года, аднак нават не вядома, намаляваны з параднага і дваровага фасаду.
Сядзіба, верагодна, была знішчаная падчас 1-й сусветнай вайны або неўзабаве па Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Маёнтак у Масальшчыне (і іншыя рэчы Цеханавецкага) апісаны ў 1-м томе «Гісторыі рэзідэнцый на даўніх крэсах Рэчы Паспалітай» Рамана Афтаназы[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Масальшчына на сайце Radzima.org .
- ↑ а б Раман Афтаназы (1991). Гісторыя рэзідэнцый на даўніх крэсах Рэчы Паспалітай. Vol. 1: ваяводства мінскія, мсціслаўскія, полацкія, віцебскія. Нацыянальны інстытут імя Асалінскіх. pp. 192–193. ISBN 8304037130.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Масальшчына