Перайсці да зместу

Бартнякі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Бартнякі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовыя індэксы
213133
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244808021
Бартнякі на карце Беларусі ±
Бартнякі (Беларусь)
Бартнякі
Бартнякі (Магілёўская вобласць)
Бартнякі

Бартнякі́[1] (трансліт.: Bartniaki, руск.: Бортняки) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вендаражскага сельсавета. Размешчана за 25 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Вендрыж на лініі МагілёўАсіповічы. Рэльеф раўнінны, на поўдзень мяжуе з лесам. На поўнач праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з р. Лахва (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Капейнае і далей па шашы МагілёўБабруйск.

Заснавана ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак. З 20 жніўня 1924 года ў Навасёлкаўскім 2 (з 21 жніўня 1925 года Гуслішчанскі) с/с Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 26 чэрвеня 1954 года ў Вендаражскім сельсавеце. У 1990 годзе ў складзе калгаса «Маяк камунізму» (цэнтр — в. Цішоўка).

Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бо́ртнікі