Вендрыж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Вендрыж
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 38 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовыя індэксы
213150
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244808166
Вендрыж на карце Беларусі ±
Вендрыж (Беларусь)
Вендрыж
Вендрыж (Магілёўская вобласць)
Вендрыж

Ве́ндрыж[1] (трансліт.: Viendryž, руск.: Вендриж) — пасёлак (да 2016 г. станцыя[2]) у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вендаражскага сельсавета. Чыгуначная станцыя на лініі МагілёўАсіповічы. Размешчаны за 30 км на паўднёвы захад ад Магілёва. Рэльеф раўнінны. На поўнач цячэ р. Жыварэзка (прыток р. Лахва). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Навасёлкі, Гуслішча і далей па шашы МагілёўБабруйск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Зснаваны ў пачатку 1920-х гадоў. У сакавіку 1924 года ў выніку першага ўзбуйнення БССР увайшоў у склад Беларусі. З 20 жніўня 1924 года ў Навасёлкаўскім 2 сельсавеце (21 жніўня 1925 года перайменаваны ў Гуслішчанскі) Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930-я гады пасялкоўцы ўступілі ў калгас.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

З 26 чэрвеня 1954 года ў Вендаражскім сельсавеце. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Вендараж» (цэнтр — в. Вендараж).

З 9 лістапада 2016 г. станцыя атрымала статус пасёлка[2].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе працаваў магазін.

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Чыгуначная станцыя «Вендрыж»

Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы, арыентаванай амаль шыротна і забудаванай пераважна аднабакова традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На перакрыжаванні чыгункі і мясцовай дарогі размешчаны мураваны будынак чыгуначнай станцыі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ве́ндраж, Ве́ндараж
  2. а б Решение Могилевского районного Совета депутатов от 9 ноября 2016 г. № 32-7 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевского района(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]