Варатыншчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Варатыншчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовыя індэксы
213150
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244808041
Варатыншчына на карце Беларусі ±
Варатыншчына (Беларусь)
Варатыншчына
Варатыншчына (Магілёўская вобласць)
Варатыншчына

Вараты́ншчына[1] (трансліт.: Varatynščyna, руск.: Воротынщина) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вендаражскага сельсавета. Размешчана за 23 км на захад ад Магілёва і 5 км ад чыгуначнай станцыі Вендрыж на лініі МагілёўАсіповічы. Рэльеф раўнінны. На паўднёвым захадзе цячэ р. Жыварэзка (прыток р. Лахва). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Завярэжжа, Навасёлкі, Гуслішча і далей па шашы МагілёўБабруйск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Вядома ў Расійскай імперыі з XVIII ст. У 1777 годзе вёска Варатнішчызна ў Магілёўскім павеце. У 1785 годзе ў Магілёўскім павеце, уласнасць памешчыка. Памешчык меў тут у 1864 годзе 219 дзес. зямлі. У 1869 годзе пачала дзейнічаць гарбарня. Паводле перапісу 1897 года ў Вендаражскай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні, побач стаялі 2 аднайменныя сядзібы.

У 1909 годзе мясцоваму памешчыку І. І. Пратасевічу належалі 174 дзесяціны зямлі, а ўсё вяскоўцы мелі толькі 54 дзесяціны. Дзейнічала сукнавальня.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.

У 1930 годзе арганізаваны калгас імя У. І. Леніна.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Вендараж» (цэнтр — в. Вендараж).

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з працяглай вуліцы ламанага абрысу, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудавана двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]